21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кожны павінен здаць свой iспыт...

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кожны павінен здаць свой iспыт...

Іранскi чараўнiк Мехдзi прадказаў, калi мы выйдзем з крызiсу

Нядаўна ў папулярнай праграме "Максiмум" на НТБ вядучы Глеб П’яных абвясцiў аб другiм прышэсцi на тэлеэкран "народнага лекара" Анатоля Кашпiроўскага. Ходзяць чуткi, што хутка ён зноў будзе лячыць людзей з экранаў тэлевiзараў. Чараўнiкi, ведзьмакi, экстрасэнсы, чарадзеi, лекары — яны, нягледзячы нi на якiя крызiсы, размнажаюцца, як грыбы пасля дажджу — не кашпiроўскiм адзiным. Цуда-лекараў сёння стала больш, чым самiх хворых.

Пераможцам трэцяга сезона шоу стаў 34-гадовы iранец Мехдзi Эбрагiмi Вафа. За Мехдзi прагаласавала больш за 45 000 прыхiльнiкаў "бiтвы экстрасэнсаў". Для параўнання: адной з фiналiстак удалося набраць усяго крыху больш за тысячу галасоў. "Я не прывык прайграваць, — кажа Мехдзi, — у нас, iранцаў, ёсць афарызм, якi ў перакладзе гучыць так: "Персiкi не здаюцца!" (iранцаў завуць яшчэ персамi) — i я перамог".

У адным з выпрабаванняў яму працягнулi канверт з запячатаным фотаздымкам загiнулага спевака Мурата Насырава. Памятаеце яго знакамiты хiт: "Хлопчык хоча ў Тамбоў"?! I што б вы думалi? Мехдзi дакладна апiсаў падзеi, якiя адбылiся: маўляў, гэты чалавек выскачыў з балкона пятага паверха. Сведкi, якiя знаходзiлiся побач з экстрасэнсам, былi шакiраваныя. Да таго ж iранец, як высветлiлася, нават не ведаў, хто такi Мурат Насыраў.

...Страцiлi ўсякую надзею знайсцi цела свайго патанулага ў возеры сына бацькi. Прыехалi на перадачу. Мехдзi, вывучыўшы фатаграфii, крыжыкам паказаў месца i дакладную глыбiню — 8 метраў. Фантастыка! Але менавiта на гэтай глыбiнi вадалазы i знайшлi патанулага чалавека.

Феномен, анамалiя, казка? Чарадзейныя здольнасцi iранскага прадказальнiка выявiлiся яшчэ ў дзяцiнстве. Праўда, тады яго прагнозы выстаўлялi курам на смех.

— У мяне ўяўленнi з 4 гадоў, — расказвае Мехдзi, — перад вачамi — розныя малюначкi. З часам, яны сталi праглядацца выразней, ясней. Неяк бацьку расказаў, што чакае аднаго з нашых сваякоў, а ён раззлаваўся i ўзяўся за папругу. Усё, пра што я казаў, спраўдзiлася, але замест таго, каб дапамагаць людзям, я замкнуўся ў сабе i захоўваў маўчанне.

— Доўга?

— Да таго часу, як даведаўся, што такiя ж здольнасцi былi i ў майго дзядулi.

— Як яго звалi?

— Гейдар (паўза). Я ўпершыню адказваю на гэтае пытанне. Мала таго, што яго iмя магiчнае, яшчэ я заўважыў, што калi пiльна ўзiрацца ў яго фотаздымак, адбываюцца цуды. Дзед Гейдар вылечваў нямоглых, на кiм ставiлi крыж лекары.

Мехдзi Эбрагiмi Вафа таксама стварае ўражанне чараўнiка з арабскiх казак 1001 ночы. Падобна Джыну, агорнутаму клубамi дыму, гатовы выканаць любое жаданне!

— Экстрасэнс павiнен узяць чарадзейную палачку i ўсё будзе проста шыкоўна? — смяецца Мехдзi. — Я ў лоб пытаю: а вы што зрабiлi для таго, каб адбыўся цуд?

Мехдзi, утульна ўладкаваўшыся ў скураным крэсле, вось ужо якi раз чыркае запальнiцай. Водар тытуню плаўна струменiцца з трубкi, якая, як ён сцвярджае, дапамагае яму не губляць канцэнтрацыю ў працы, а заадно — здымаць негатыўную энергiю, назапашаную за дзень. Яго офiс размешчаны ў цэнтры Масквы. Ахвотных патрапiць на прыём — тысячы, але фiзiчна Мехдзi гатовы прыняць толькi адзiнкi, не ператвараючы сваю дапамогу ў канвеерны бiзнэс. Расцэнкi, вядома, не кожнаму па кiшэнi — 40 000 расiйскiх рублёў за сеанс — але яны, па словах клiентаў, апраўданыя. Так, баскетбалiстка маскоўскага ЦСКА Кацярына Лiсiна, намучаўшыся з аперыраваным каленам, прыйшла прасiць дапамогi ў iранскага спецыялiста. Да здзiўлення знаёмых, Каця забылася аб сваёй праблеме пасля першага ж наведвання. "Ён проста прыклаў рукi да хворага калена, — успамiнае Лiсiна, — i я адчула гаючую энергiю".

Па-руску ён кажа з ярка выяўленым акцэнтам, хоць пражыў тут больш за 14 гадоў. Скончыў Маскоўскi медыцынскi iнстытут i атрымаў спецыяльнасць урача-стаматолага: пiша вершы пра каханне, нядрэнна танчыць i з велiзарным задавальненнем гуляе ў футбол. Падчас "Бiтвы экстрасэнсаў" у яго нарадзiўся першынец.

— Дзяўчаты часта пытаюцца ў мяне: як выйсцi замуж? — усмiхаецца Мехдзi. — I пажадана за прынца. Сусед-сантэхнiк ёй, бачыце, не па душы. Сваю Люду я ўбачыў у сне, а на прыступках iнтэрната, падчас першай выпадковай сустрэчы, заявiў: ты будзеш маёй жонкай!

— Якое гэта адчуванне: ведаць, што цябе чакае за паваротам?

— Людзi бягуць да варажбiтак, не разумеючы, што губяць свой жа лёс. Калi б мы ўсё ведалi аб будучынi, то страцiўся б сэнс жыцця. Будучыня — гэта ты сам! Вер у сябе, i ўсё будзе — бо ты так хочаш! Вер у Бога, слухай сваё сэрца, i свет адкрые табе свае таямнiцы! Вер у цуды! Кожны чалавек — Божы твор, а значыць, ён сам па сабе — цуд. У кожнага ёсць анёл-ахоўнiк. Людзi iх проста не адчуваюць i не чуюць.

— Але вы ж прадказваеце будучыню?

— Я нiчога не прадказваю — гэта вялiкi грэх. Аднаму Богу вядома, што будзе, а я толькi папярэджваю: не ганяй на машыне, не пi за рулём... Не трэба быць прадракальнiкам, каб рэальна ўявiць карцiну будучынi: знiкаюць рэдкiя жывёлы i раслiны, скарачаюцца прыродныя рэсурсы, забруджваецца паветра, навакольнае асяроддзе, усё менш i менш на прылаўках натуральных прадуктаў. Чалавек стаў чалавеку ворагам!

— Вось яшчэ крызiс пагрукаў у дзверы...

— Ну, выкажам здагадку, што крызiс мы перажывём, не варта так хвалявацца — праз паўгода ўсё зменiцца да лепшага. Так, сёння шмат незадаволеных, расце беспрацоўе, з-за нервовых стрэсаў развiваюцца хваробы. Трэба першапачаткова настроiць сябе на пазiтыў. Без рознiцы, якая праблема вас турбуе: сусветны крызiс або прыватная сямейная драма. Проста змянi пласцiнку — памяняй праграму, ачысцi думкi. Калi чалавека нешта моцна цiкавiць або ён чагосьцi горача жадае — абавязкова даможацца гэтага. Толькi мелодыя ўсярэдзiне павiнна гучаць так — у мяне ўсё атрымаецца! Дзякуючы цеснаму супрацоўнiцтву з Расiяй вашаму народу ўдасца без страт пераадолець цяжкiя часы. Куды горш будуць iсцi справы ў Еўропе, а пра Амерыку я наогул маўчу...

— Праўда, што вы тры гады блукалi ў гарах?

— Я хацеў зразумець: хто я, што я бачу i адкуль гэтыя ўяўленнi. Я медытаваў i малiўся з дня ў дзень. Сёння малюся за ўсiх людзей, якiя прыходзяць да мяне, дапамагаю храмам, дапамагаю людзям, якiя жывуць у нястачы — незалежна ад расы i веры.

— Цi верыце вы ў лёс?

— Кожны павiнен здаць свой iспыт. Нездарма кажуць: калi Бог жадае кагосьцi пакараць, то пазбаўляе розуму. Мозг дадзены кожнаму з нас, каб думаць.

...Мехдзi бярэ кубак са стала. Налiвае туды ваду з чайнiчка i працягвае мне: "Пi, гэта вада дае сiлу?".

— Што гэта за вада? — пытаюся ў яго.

— Вада трох крынiц: святая вада з крынiцы ў Мецы (Саудаўская Аравiя), крынiчная вада i мiнеральная (негазаваная). Калi чалавек вып’е гэтую сумесь, то яго арганiзм зараджаецца энергiяй — бо чалавек на 80 працэнтаў складаецца з вады. Але можна ўзяць звычайнай азёрнай цi рачной вады, змяшаць яе з водаправоднай пры кожным прыняццi ванны, туды ж улiць завараны настой рамонку, шалфею i абавязкова пакласцi пачак марской солi. Затрымаўшы дыханне, ныраць у ваду, прамаўляць сабе: "У мяне абавязкова ўсё будзе добра". I ўсе хваробы, як рукой знiме.

— Можна спытацца пра сваё асабiстае, Мехдзi?

— Гледзячы пра што? — усмiхаецца.

— У мяне ёсць адно жаданне, але, мяркуючы, па ўсiм, маленькiя магчымасцi...

— Я ж казаў: калi моцна верыць i жадаць, усё атрымаецца. Магу параiць яшчэ працэдуру — змяшаную ваду налiце ў шклянку, вазьмiце ў левую руку i на працягу некалькiх хвiлiн прамаўляеце ўголас сваё жаданне: "Я веру, я адчуваю, я ведаю: усе праблемы хутка мiнуць"...

Вольга РАМАНЮК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іранскi чараўнiк Мехдзi прадказаў, калi мы выйдзем з крызiсу Нядаўна ў папулярнай праграме "Максiмум" на НТБ вядучы Глеб П’яных абвясцiў аб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика