У школе і лазнi
У школе і лазнi
Калi дзецi прыйшлi дамоў з СШ па вул. Арлоўскай, што ў Брэсце, без верхняй вопраткi, iх бацькi звярнулiся ў мiлiцыю. У двух вучняў з гардэроба нехта ўкраў курткi. Было выяўлена, што зладзеi вучацца ў гэтай жа школе — дваiх затрымалi. А ў лазнi в. Жарабковiчы Ляхавiцкага раёна пацярпеў навучэнец каледжа. Там у яго скралi мабiльнiк "Нокiа 3230". Злодзеем быў жыхар гэтай жа вёскi. Сустрэў i абрабаваў У лесе на жыхара в. Лясная Баранавiцкага раёна нечакана напаў аднавясковец, якi ўжо меў праблемы з законам — не плацiў алiменты. Рабаўнiк адабраў сотавы тэлефон, грошы i бутэльку вiна. За такi разбой можна атрымаць да шасцi гадоў турмы. Хто злодзей? У вынiку праверкi выяўлена, што ў краме в. Вялiкая Сваротва не ўсё чыста. Знiкла матэрыяльных каштоўнасцяў больш чым на дзевяць з паловай мiльёнаў. Падазрэнне легла на загадчыка крамы, i пракуратура Баранавiцкага раёна завяла крымiнальную справу. Сымон Свiстуновiч Парушэнне тэхнiкi бяспекi, хутчэй за ўсё, стала прычынай гiбелi рабочага СУ-257 Светлагорскага ААТ "Будтрэст-20". 34-гадовы мужчына займаўся дэмантажом даху адмiнiстрацыйнага будынка нядзейнага дзiцячага аздараўленчага цэнтра ў вёсцы Чыркавiчы Светлагорскага раёна. Пры правядзеннi гэтых работ дах абвалiўся i накрыў будаўнiка. Па факце трагiчнай смерцi на вытворчасцi органамi пракуратуры зараз праводзiцца следства. Ірына АСТАШКЕВIЧ. .
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi дзецi прыйшлi дамоў з СШ па вул. Арлоўскай, што ў Брэсце, без верхняй вопраткi, iх бацькi звярнулiся ў мiлiцыю. У двух вучняў з гардэроба нехта ў
|
|