Наркагандляроў спынілi стрэламi
Наркагандляроў спынілi стрэламi
Упраўленнем КДБ па г. Мiнску i Мiнскай вобласцi лiквiдавана буйная партыя асаблiва небяспечнага псiхатропнага рэчыва — метамфетамiну. Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў сталiчным упраўленнем Камiтэта дзяржбяспекi была праверана аператыўная iнфармацыя ў дачыненнi да жыхара сталiцы, якi шукаў магчымасць збыту буйной партыi метамфетамiну. Было вызначана, што да здзелкi можа далучыцца грамадзянiн Лiтвы, якi раней трапляў пад увагу дзяржбяспекi як адзiн з арганiзатараў канала паступлення ў Беларусь наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў. У поле зроку згаданага мiнчанiна ў якасцi патэнцыйнага пакупнiка наркотыкаў быў уведзены супрацоўнiк УКДБ. У населеным пункце Тарасава Мiнскага раёна жыхар Мiнска перадаў аператыўнiку пакет з псiхатропным рэчывам, за што атрымаў 8100 долараў для наступнай перадачы лiтоўскаму хаўруснiку. Па завяршэннi здзелкi аўтамашына апошняга была блакiравана байцамi групы "Альфа" КДБ Рэспублiкi Беларусь, аднак грамадзянiн Лiтвы з саўдзельнiкам паспрабавалi ўцячы на хуткасцi звыш 180 км/г з выездам на сустрэчную паласу. Аўтамабiль удалося спынiць стрэламi па колах i кузаве. Падчас спецаперацыi ў затрыманых былi адабраны 499,11 г метамфетамiну, каля 1 г какаiну i 5 г марыхуаны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упраўленнем КДБ па г. Мiнску i Мiнскай вобласцi лiквiдавана буйная партыя асаблiва небяспечнага псiхатропнага рэчыва — метамфетамiну. Падчас правядзе
|
|