21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзве вёскi ў люстэрку ДЭМАГРАФІІ

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзве вёскi ў люстэрку ДЭМАГРАФІІ

Нейкi тыдзень таму давялося пабываць у дзвюх вёсках, якiя знаходзяцца ў палескай зоне Ляхавiцкага раёна. Вёскi Навасёлкi i Свяцiца акружаны балотамi, Ганцавiцкi i Івацэвiцкi раёны побач, а да свайго райцэнтра 45 км.

Здзiвiлi Навасёлкi. Быў будны дзень, а на вулiцы народу, як у нядзелю.

Людзi сядзяць на лаўках, стаяць пасярэдзiне вулiцы i нiкуды не спяшаюцца. А вясна ўжо прыйшла, а гэта час, калi работы па гаспадарцы хапае.

Навасёлкi — вёска састарэлая, з паўтары сотнi жыхароў большасць пенсiянеры. Ды i з працай для маладзейшых няма выбару — мясцовы сельгаскааператыў альбо ляснiцтва. У апошнiм для ўсiх месцаў не хапае, а iсцi на працу ў СВК "Лiпнянка" асаблiва не спяшаюцца, бо сельгаскааператыў не можа разлiчыцца з даўгамi i зарплата ў iм не прыцягальная.

Застаецца спадзявацца на ягады, у сезон якiх пачынае варушыцца ўсё насельнiцтва вёскi. Збор ягад — гэта той перыяд, калi можна зарабiць рэальныя грошы. У мясцовай краме пуставата — самае неабходнае ёсць, але вялiкага выбару прадуктаў няма. Але i пакупнiкi не асаблiва шчодрыя, каб трацiць грошы. Пры мне зайшло некалькi жанчын, але падалося, што больш размаўлялi з прадаўшчыцай, чым куплялi.

На вулiцы людзi паскардзiлiся, што выбрацца з вёскi няпроста, бо да аўтадарогi Свяцiца — Лiпск шэсць кiламетраў лесам, але хоць i асфальт ляжыць — усё ж далекавата. Пацiкавiўся, цi ходзяць у вёску аўтобусы. Аказалася, што двойчы на дзень, але хочацца, каб пусцiлi яшчэ адзiн рэйс.

Хаты ў Навасёлках драўляныя i прыземiстыя — тыповыя для Палесся, ды i народ тут "павязаны" — сваiх не здае. Браканьерства цi выраб самагону тут не такая ўжо рэдкая з’ява. Менавiта, каля гэтай вёскi нейкi год таму адбылася перастрэлка егера з мясцовым жыхаром-браканьерам. "Звязда" пра той выпадак пiсала.

За дзесяць кiламетраў ад Навасёлак находзiцца Свяцiца. За савецкiм часам у гэтую вёску ўклалi 25 млн рублёў — грошы па тым часе вялiкiя. Сёння Свяцiцу абкружаюць палi, толькi на гарызонце вiднеецца лес. Там ужо пайшло бяскрайняе балота — гiдралагiчны заказнiк Выганашчанскае. На iм са стрэльбай любiў адпачываць П. Машэраў.

Падчас мелiярацыi ў Свяцiцы пабудавалi двухпавярховыя дамы — яны стаяць, найперш, у цэнтры, абапал вулiцы. Тут жа школа, сельсавет, а Дом культуры лiчыцца адным з лепшых у раёне.

Калi ў Навасёлках кiнулiся ў вочы састарэлыя на лаўках, то ў Свяцiцы — малыя. Зусiм iншая вёска. Прайшоў па вулiцы з паўкiламетра i не ўбачыў нiводнага дарослага чалавека, якi бавiў бы час, i гэта пры тым, што ў вёсцы пражывае 900 чалавек. З iх у сельгаскааператыве "Лiпнянка" працуе толькi пяцьдзесят. Невысокiя заробкi прымушаюць людзей шукаць працу ў iншых арганiзацыях.

Добрую падтрымку вяскоўцы маюць i ад уласных гаспадарак. У адрозненне ад iншых вёсак у Свяцiцы яшчэ моцна трымаюцца за кароў, якiх у вёсцы 181 галава, i 77 коней.

Толькi вось з каровамi атрымаўся канфуз — большасць з iх перадойкi, бо ў Свяцiцы няма быка. I даводзiцца здзiўляцца, чаму нiкому з мясцовых гаспадароў у галаву не прыйшло выгадаваць свайго быка цi абмяняць цялушку на бычка ў адной з гаспадарак i мець прыбытак у перспектыве. Але праблема, здаецца, будзе вырашана, бо з дапамогай райсавета быка ў Свяцiцу прывязуць за 40 км з в. Русiнавiчы .

Малако дзяржаве людзi здаюць актыўна, але ёсць i нараканнi, што не ўсе гэта робяць сумленна. Вось адна кабета штодня здае 25 лiтраў, але малако тое, бывае, не дацягвае i 2 % тлустасцi, а гэта негатыўна адбiваецца на малацэ, здадзеным астатнiмi. Людзi хочуць мець прыбор для вызначэння тлустасцi малака, каб трымаць сiтуацыю пад кантролем.

З наступленнем вясны вяскоўцы хочуць атрымаць на полi новыя ўчасткi для бульбы, бо былыя ўжо дзевяць гадоў не мянялiся. Сельгаскааператыў не супраць iх выдзелiць, але людзям тыя надзелы не падабаюцца, хоць, на першы погляд, поле як поле. А ўчасткамi, у якiя ўнесены хiмiкаты, СВК дзялiцца не хоча — гэта i зразумела.

Вось такое быццё ў гэтай палескай вёсцы. За жыццё ў Свяцiцы народ трымаецца. Тут працуюць школа мастацтва, музычная i спартыўная школы, але разам з гэтым у сярэдняй школе вучняў з кожным годам усё менш. Калi ў 2008 годзе ў СШ займалася 107 вучняў, то сёлета толькi 87. У некаторых класах усяго па 6-7 чалавек.

Працэс натуральны, але Свяцiца такой тэндэнцыi супрацiўляецца: дзецi на вулiцы — сведчанне гэтаму.

А яшчэ ў Свяцiцы чытаюць нашу газету. Людзi гаварылi, што iм падабаецца ў "Звяздзе", успамiналi аўтараў сённяшнiх i тых, хто даўно ў газеце не працуе, — даўнiшнiя падпiсчыкi многае помняць.

Сымон Свiстуновiч.

Ляхавiцкi раён.

.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нейкi тыдзень таму давялося пабываць у дзвюх вёсках, якiя знаходзяцца ў палескай зоне Ляхавiцкага раёна. Вёскi Навасёлкi i Свяцiца акружаны балотамi,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика