Хлеб i сонца
Хлеб i сонца
З хлебам звязаны ў мяне наймiлейшыя ўспамiны дзяцiнства. Тады ў вёсцы хлеб пяклi ў кожнай хаце. Перад вачыма стаiць такая карцiна: мама садзiць цеста ў печ на драўлянай лапаце з доўгiм чаранком, а я кажу: "А як жа мы будзем хадзiць па хаце?". Я думала, што хлеб так i будзе пячыся на лапаце, а чаранок будзе тырчаць з печы. Былi ў нас i бляшаныя формы для хлеба, але часам мама пякла пляскаты хлеб без формаў. Кляновыя цi дубовыя лiсты засцiлалiся на лапату, на iх выкладвалi цеста, а потым яно з прылепленымi лiстамi скiдалася на чыста вымецены гарачы чарэн печы. Атрымлiваўся круглы бохан, якi нагадваў сонца. Нездарма ж у многiх народаў круглая форма хлеба сiмвалiзуе сонца. А ў старажытным Егiпце, напрыклад, хлеб, золата i сонца абазначалi аднолькава — кружочкам з кропкаю ў iм... Калi ж хлеб даставалi з печы, у напоўненай яго пахам хаце наступаў момант шчасця. Падрыхтоўка i выпечка з’яўлялiся не проста гаспадарчымi клопатамi, а пэўным абрадам. У той час, як хлеб быў толькi замешаны i стаяў у дзяжы, а потым "сядзеў" у печы, нам не дазвалялася грукаць дзвярыма, моцна тупаць нагамi, крычаць, нават голасна размаўляць, бо цеста альбо хлеб "не падыдзе, асядзе". Калi гатовы бохан вымалi з печы, яго абавязкова клалi на чысты абрус. Яшчэ цеплаваты свежаспечаны хлеб мы, дзецi, мазалi маслам i елi. Так асаблiва выразна адчувалiся смак хлеба i смак масла. Але старэйшыя не дазвалялi есцi многа такога хлеба. Казалi, можа быць заварот кiшак. Як бачыце, нашы продкi былi дасведчаныя ў народнай медыцыне. Сёння любы ўрач-дыетолаг скажа вам пра карысць крышку падчарсцвелага хлеба i пра асцярожныя адносiны да зусiм свежага. Раней хлеб пёкся на дзён шэсць-сем. Скажаце, дык ён жа чарсцвеў. У тым i справа, што хлеб, спечаны па простых, але надзейных народных рэцэптах, доўга заставаўся свежым. Бывала, што гаспадыня часам не разлiчвала, у якi дзень ставiць новы хлеб. Тады пазычалi суседкi. Калi мама брала ў каго-небудзь хлеб у доўг, то, выпякаючы свой, асаблiва перажывала, каб удаўся ён добры. Бо па якасцi хлеба ў першую чаргу вызначалася годнасць гаспадынi. Гонар быў той, пра якую казалi, што яна пячэ смачны хлеб. Булкi пяклiся рэдка, галоўным чынам — да вялiкiх святаў. Па-першае, не заўсёды было з чаго пячы булкi. А па-другое, булкi i пiрагi з’яўлялiся атрыбутам свята, падкрэслiвалi яго значнасць. Ідучы па вясковай вулiцы, лёгка можна было здагадацца, у якой хаце пячэцца хлеб па найцудоўнейшым у свеце паху. У пару майго дзяцiнства — 50-я гады — на працаднi ў калгасах мала атрымлiвалi. Часта хлеб не было з чаго пячы, а ў вясковыя крамы яго не прывозiлi. Таму вяскоўцы прызвычаiлiся хадзiць пешшу ў райцэнтр, гэта за дваццаць кiламетраў ад майго роднага Вострава, каб прынесцi ў торбе за плячыма некалькi боханаў. Бывала, некаторы час абыходзiлiся i без хлеба: цi не было за што яго купiць, цi не выпадала iсцi ў Ганцавiчы. Пазней праз нашу вёску стала хадзiць грузавое таксi (грузавiк з лаўкамi, пакрыты брызентам) Лактышы—Баранавiчы. Па хлеб сталi ездзiць у Баранавiчы за 60 кiламетраў ад дому. Ехалi на два днi, хлеба трэба было купiць некалькi мяхоў, каб было i сабе, i суседзям, бо часта не наездзiшся: i часу шмат страцiш, i грошы праедзеш. Iншым разам ехаў нехта iншы i забяспечваў некалькi сем’яў. Мне запомнiлiся тыя паездкi ў Баранавiчы. Гэта ж пабываць у вялiкiм горадзе! Хоць нiчога цiкавага мы там пабачыць не паспявалi, дзяцей бралi толькi як памочнiкаў. Каб купiць два-тры мяшкi хлеба, мусiў шмат разоў станавiцца ў чаргу, бо на рукi давалi абмежаваную колькасць боханаў. А калi набiраўся першы мяшок, нашай задачай было пiльнаваць яго, бо хлеб маглi лёгка ўкрасцi. У той час па горадзе бадзялася шмат зладзеяў. Не тое што ў вёсцы, калi хату нават не замыкалi, а толькi клямку накiдвалi. Калi прывозiлi з горада хлеб, гэта было свята ў доме. Частку яго елi свежым, а некалькi боханаў сушылi, каб надалей хапiла. Але прайшлi часы, хлеба ў вясковыя крамы павезлi ўдосталь, i грошы ў калгаснiкаў з’явiлiся. Разам з гэтым мянялася стаўленне да хлеба. Ён стаў звычайным атрыбутам стала. I не стала ўсведамлення шчасця мець кожны дзень хлеб на стале. А дарэмна! Разам з гэтым мы страцiлi нешта надзвычай важнае, што служыла сувязi пакаленняў, iстотна ўплывала на адчуванне маральных каштоўнасцяў грамадствам. Iрына РУДКОЎСКАЯ, вёска Хатынiчы Ганцавiцкага раёна. вёска Хатынiчы Ганцавiцкага раёна.Р.S. Яшчэ раз пра самавыхаванне. Пiсала пра хлеб i сама пранiклася яшчэ большай павагай да гэтага цуда прыроды i тварэння рук чалавечых. А пасля абеду, прыбiраючы са стала, задумалася: куды падзець недаедзены кавалачак хлеба? Калi б раней, кiнула б у спецыяльнае вядро, куды вылiваюцца ўсе астаткi ежы, а затым скормлiваюцца свiнням. Цяпер жа патрымала гэты кавалачак у руцэ, а потым укiнула ў рот ды з’ела. Вось табе i спасцiжэнне iсцiны: "Век жывi — век выхоўвай сябе". Яшчэ раз пра самавыхаванне. Пiсала пра хлеб i сама пранiклася яшчэ большай павагай да гэтага цуда прыроды i тварэння рук чалавечых. А пасля абеду, прыбiраючы са стала, задумалася: куды падзець недаедзены кавалачак хлеба? Калi б раней, кiнула б у спецыяльнае вядро, куды вылiваюцца ўсе астаткi ежы, а затым скормлiваюцца свiнням. Цяпер жа патрымала гэты кавалачак у руцэ, а потым укiнула ў рот ды з’ела. Вось табе i спасцiжэнне iсцiны: "Век жывi — век выхоўвай сябе".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З хлебам звязаны ў мяне наймiлейшыя ўспамiны дзяцiнства. Тады ў вёсцы хлеб пяклi ў кожнай хаце. Перад вачыма стаiць такая карцiна: мама садзiць цеста |
|