Iлья Мiцько пачаў па калена!
Iлья Мiцько пачаў па калена!
Муз-nеws "Тяни-Толкай" гурбы па калена! Некаторых артыстаў фiнансавы крызiс, вiдаць, не палохае — яны працягваюць выдаткоўваць грошы на запiсы песень, гастрольныя туры, здымкi клiпаў. Гурт "Тяни-Толкай" нядаўна зняў дванаццатае па лiку вiдэа, на песню "Снег". Хоць здымкi i адбывалiся ўжо вясной, снег i мароз артысты яшчэ заспелi. Узгадваюць — холадна было настолькi, што акцёры выходзiлi з нагрэтых машын толькi паўдзельнiчаць у сваiм эпiзодзе, i тут жа кiдалiся назад. Цяжэй за ўсiх давялося Паўлу Клышэўскаму, якi па сцэнарыю ўвесь дзень куляўся па гурбах — актыўна размахваючы рукамi i нагамi, каб не змерзнуць, выканаўца ледзьве не правалiўся ў нейкую яму. "У мяне шмат гадоў праблемы з менiскамi ў каленях, i таму я заўжды паводзiў сябе акуратна. А тут увайшоў у ролю i забыўся пра ўсё на свеце... Апрытомнеў, толькi калi хлопцы са здымачнай групы пацягнулi мяне пад пахi ў аўтобус, — узгадвае лiдар гурта. — Алi нiчога, потым заматаў нагу спецыяльным бандажам — i ў бой, на пляцоўку!". "Бой", да слова, паводле рашэння рэжысёра Аляксандры Бутар, адбываўся ля адной з дарог у напрамку Раўбiчаў — супрацоўнiкi ДАІ перакрылi яе на дзень i дапамаглi з антуражам — бiтымi аўтамабiлямi. Выглядала ўсё гэта настолькi натуральна, што некаторыя вадзiцелi, не прыгледзеўшыся, спрабавалi выклiкаць "хуткую" i мiлiцыю. Праўда, у клiпе аварыя завяршаецца хэпi-эндам. Музычная вясна колеру аквамарынуТакой яе зробiць гурт "J:Mорс", чый новы альбом атрымаў назву "Аквамарын". Гэта першы нумарны альбом калектыву з часоў хiтовага дыска "Басанож па маставой" (2006 год), якi двойчы запар прызнаваўся лiдарам продажу сярод беларускiх выканаўцаў — калi, праўда, не ўлiчваць "пазапланавы" беларускамоўны дыск i канцэртную праграму "Адлегласць" 2007 года. Новы альбом даводзiўся да ладу ў студыi мастэрынгу ў Кiеве. "На мой погляд, пласцiнка атрымалася больш разнапланавая, чым папярэднiя, — лiчыць лiдар гурта Уладзiмiр Пугач. — Настолькi, што нi па адной з песень нельга меркаваць пра альбом у цэлым". Выданне дыска плануецца 9 красавiка, а 25-га адбудзецца яго канцэртная прэзентацыя ў Мiнску; таксама канцэрты чакаюцца ў Гродне, Гомелi, Магiлёве i Слонiме. Пакуль жа ўсе падрабязнасцi аб iм можна знайсцi ў вiртуальным дзённiку Уладзiмiра Пугача на форуме афiцыйнага сайта "J:Mорс" www.jmоrs.bу/fоrum/. Аня Шаркунова не трапiла "ў хвалю"Дакладней, не змагла. Да апошняга моманту спявачка актыўна рыхтавалася да адборачнага туру на конкурс "Новая хваля", а на самiм праслухоўваннi не з’явiлася — захварэла на грып. "Мы вырашылi не рызыкаваць здароўем Анi, пабераглi яе, — патлумачыў прадзюсар Уладзiмiр Кубышкiн, — бо працуем па прынцыпе: або спяваць выдатна, або не спяваць увогуле". Замест сябе Аня даслала журы i прыхiльнiкам кранальнае пасланне з просьбай падтрымаць сябра i калегу — спевака Германа. Ён, дарэчы, i прайшоў у наступны тур адбору, якi адбудзецца ў Маскве 22—23 красавiка. "Зялёнае святло" сёлета загарэлася амаль для дзясятка беларускiх артыстаў, сярод якiх Гюнеш, юная спявачка Саша Салавейчык (для "Еўрабачання" Саша яшчэ маленькая, ёй толькi летам будзе 16 гадоў, а вось да нiжняй узроставай планкi "Новай хвалi" ўжо дацягнула), гурт "Колер алоэ", спявачка ПулЯ, у якой пасля змены iмiджу i перафарбоўкi ў чорны колер з цяжкасцю пазнаецца рамантычная артыстка Лена Валошына, спявак Габрыэль (маскоўскае журы адзначыла яго яшчэ летась, але палiчыла, што рэпертуар слабаваты — сёлета ўжо ўсе гэтыя пытаннi былi знятыя). Iлья Мiцько пачаў сольны праектАбвясцiў ён пра гэта, прадставiўшы слухачам песню "Маё каханне". А заадно прызнаўся, што песнi, якiя выбiвалiся з фармату "Лепрыконсаў", пiша ўжо даўно. "Я вырашыў не трывожыць стылiстыку гурта сваiмi амбiцыямi. "Лепрыконсы" працягнуць iграць стары добры агра-рок у стылi "Дзяўчаты пакахалi не мяне", а мой сольны праект — пасталеўшы, i нават, калi хочаце, сур’ёзны Iлья Мiцько з любоўнай лiрыкай", — тлумачыць выканаўца. Менавiта таму ў новым праекце не ўдзельнiчае нiводны музыкант з "Лепрыконсаў" — аздабляць аўтабiяграфiчныя перажываннi артыста будзе iншы калектыў, "Lоvе & Dооrs". Песню "Маё каханне" ён, па ўласным прызнаннi, запiсаў па дарозе ў Кiеў больш як два гады таму на... мабiльны тэлефон. I толькi нядаўна, разбiраючы мабiльныя аўдыязапiсы, узгадаў пра гэту кампазiцыю. Уважлiва праслухоўваючы яе, дарэчы, можна пачуць не толькi голас самога Мiцько, але яшчэ вакал Вольгi Вронскай i Яўгена Чалышава. ПулЯ даведаецца, хто такая Элiс?Беларуская спявачка з творчым псеўданiмам ПулЯ атрымала прапанову, ад якой немагчыма адмовiцца — зняцца ў клiпе знакамiтага гурта "Smоkiе" на песню "Living nехt dооr tо Аliсе". Нагадаем, хiт "Элiс" стаў вiзiтоўкай гэтага гурта i быў нават перакладзены на рускую мову. Цяпер жа гурт вырашыў надаць кампазiцыi другое дыханне i зрабiць новае вiдэа — прычым на ролю Элiс запрошаная якраз ПулЯ. Здымкi плануецца праводзiць у двух гарадах — Лондане i Мiнску. Знаёмства спявачкi з гуртом адбылося ў адной з мiнскiх студый гуказапiсу, якую музыканты наведалi падчас свайго гастрольнага тура па Беларусi. Творчы вобраз беларускай артысткi супаў з уяўленнем легендарных "Smоkiе" пра галоўную гераiню. "Я з вялiзным задавальненнем папрацую з такiмi крутымi музыкамi! Iхнi вопыт — гэта высакакласная практыка для мяне!" — не хавае захаплення спявачка. Неўзабаве яна наведае Англiю для абмеркавання не толькi клiпа, але i iншых сумесных планаў. Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абвясцiў ён пра гэта, прадставiўшы слухачам песню "Маё каханне". А заадно прызнаўся, што песнi, якiя выбiвалiся з фармату "Лепрыконсаў& |
|