21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

 У гандлёвых аб’ектах Мiнскай вобласцi будуць створаны спецыльныя аддзелы для хворых на цукровы дыябет. Такая просьба прагучала на сустрэчы прадстаўнiкоў ветэранскiх арганiзацый Мiншчыны з кiраўнiцтвам Мiнаблвыканкама, перадае БелТА. Мяркуецца, што такiя аддзелы з’явяцца не толькi ў буйных крамах, але i ў вясковых, у аўтакрамах.

 Абрабаванне пункта абмены валюты аднаго з банкаў прадухiлена ў Мiнску. 6 красавiка ў сярэдзiне дня на пульт аддзялення аховы Маскоўскага раёна сталiцы паступiла паведамленне аб экстранным спрацоўваннi сiгналiзацыi ў Доме быту па вулiцы Маскоўскай. Нарадам дэпартамента аховы, што прыбыў на месца, вызначана, што невядомы спрабаваў пранiкнуць у пункт абмену валют. Мiлiцыя шукае падазронага.

 У Воранаўскiм раёне пенсiянер, жыхар вёскi Янушчаўшчызна, выпальваў сухую траву i загiнуў. Усяго за суткi ў Беларусi адбылося 103 узгараннi травы i кустоўя, а таксама 14 лясных пажараў. Агульная плошча пажараў склала 62 га.

 Па меншай меры два чалавекi загiнулi i некалькi паранены ў вынiку стральбы, якую вёў мужчына ў памяшканнi суда ў горадзе Ландcхут у Баварыi на поўднi Германii. Невядомы страляў у некалькiх памяшканнях суда. Па некаторых звестках, ён пакончыў i з сабой.

 20 тысяч бутэлек малака раздалi фермеры ў цэнтры Афiн. Такiм чынам яны выказалi пратэст супраць нiзкiх закупачных цэнаў на сваю прадукцыю. Па словах фермераў, з аднаго лiтра малака яны зарабляюць толькi 0,30 еўра. Мiж тым, у грэчаскiх гандлёвых сетках кошт малака дасягае двух еўра за лiтр, што з’яўляецца адным з самых высокiх паказчыкаў у Еўропе. У акцыi ўзялi ўдзел каля 100 чалавек.

 Апоўднi ў аўторак — самы стрэсавы момант працоўнага тыдня. Пра гэта сведчаць вынiкi даследавання, аб’ектам якога сталi 3 тыс. брытанцаў. Панядзелак, якi традыцыйна лiчыцца цяжкiм днём пасля выхадных, насамрэч такiм не з’яўляецца, высветлiлi даследчыкi. Самы стрэсавы момант працоўнага тыдня — за 15 хвiлiн да сярэдзiны дня ў аўторак, калi мы па-сапраўднаму ўваходзiм у працоўны настрой.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ

 

 Шкiлет чалавека, якi павесiўся на дрэве 30 гадоў таму ў горадзе Ландсхут на поўднi Германii, быў выпадкова выяўлены дзякуючы веласiпедысту, што праязджаў мiма. 18-гадовы веласiпедыст знайшоў у лесе костку, прынёс яе ў палiцыю, а тая праз некаторы час выявiла на дрэве шкiлет чалавека. Праваахоўным органам удалося iдэнтыфiкаваць чалавека, якi скончыў сваё жыццё самагубствам.

 Унiкальны выпадак выратавання чалавека адбыўся ў Падмаскоўi. Малады чалавек выскачыў з акна 5-павярховага дома, пасля чаго ўстаў, падняўся на той жа паверх i... паўтарыў скачок! Пачалося ўсё, як найчасцей бывае, з банальнай п’янкi. Пакуль жонка ўкладвала спаць дзiця, гаспадар i двое яго сяброў выпiлi тры бутэлькi гарэлкi. Госцi пайшлi дадому, а гаспадар расхiнуў акно i кiнуўся ўнiз. Клапатлiвая жонка выклiкала "хуткую". Пакуль тая прыехала, мужчына паспеў узняцца з газона i паўторна апiсаць траекторыю падзення. Урачы канстатавалi лёгкае страсенне мазгоў i некалькi драпiнаў — не спатрэбiлася нават шпiталiзацыя. На ўсякi выпадак аматар скачкоў вырашыў закадзiравацца ад алкаголю.

 

 

 

 

 

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Унiкальны выпадак выратавання чалавека адбыўся ў Падмаскоўi. Малады чалавек выскачыў з акна 5-павярховага дома, пасля чаго ўстаў, падняўся на той жа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика