21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

АБАРВАНАЯ ПЕСНЯ ВЯСНЫ

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

АБАРВАНАЯ ПЕСНЯ ВЯСНЫСустрэў знаёмага — чалавек паважаны, доктар i заядлы паляўнiчы. Папрасiў мой артыкул "Не страляйце па птушцы" ("Звязда", 13.03.09 г.), каб пракаментаваць яго. Перадаў яму газету, а вечарам ён патэлефанаваў.

— З жывёлагадоўчымi комплексамi праблемы ёсць, i з чаплямi перагнулi палку, а што датычыць дзiкiх гусей, то за трыццаць гадоў палявання я нiводнага не застрэлiў, ды i нiхто са знаёмых не пахвалiўся такiм трафеем. Качак даводзiлася страляць. Што датычыць веснавога палявання, то б’юць самцоў, якiх заўсёды больш, чым самак. Наконт стрэльбаў з наразным ствалом таксама нельга пагадзiцца, бо ў каго яны ёсць сёння..., — прыкладна так выказаўся чалавек з трыццацiгадовым стажам паляўнiчага.

I тут ёсць над чым паразважаць, сутнасць не ў дзiкiх гусях (яны — толькi адзiн наглядны прыклад адносiнаў да Прыроды), а пытанне стаiць аб забароне вясновага палявання ўвогуле.

Вось да нас едуць цэлыя групы паляўнiчых з Францыi, Iспанii, Iталii, Польшчы... i нават Расii, каб пастраляць вясной глушцоў i цецерукоў. Нацешыўшыся з баравой птушкай, iншаземцы пазней адвядуць душу на капытных — плацяць i страляюць.

Веснавое паляванне ў нас цягнецца з другой суботы сакавiка па другую суботу мая. А гэта якраз тэрмiн, калi гняздуюцца качкi i iншыя птушкi.

Паводле закона качак можна страляць на падсадных, але гэтым сёння нiхто не займаецца — птушак страляюць наўзлёт, а калi качкi ў палёце, то адрознiць самку ад качура няпроста. Ды гэтым асаблiва нiхто i не займаецца. Паляванне ператвараецца ў звычайнае браканьерства. А забiтая качка — гэта страта папуляцыi ў 6-12 птушак — вывадка не будзе.

Веснавое паляванне стварае i стрэсавую сiтуацыю, а гэта таксама ўплывае на размнажэнне птушкi.

I яшчэ крыху пра гусей. Спадарожнiкавае сачэнне (Канада. ЗША) паказала, што ў год веснавога палявання да месцаў гнездавання дабiраецца толькi 28% самак, з якiх адкладваюць яйкi 9 працэнтаў. Трэба ўлiчваць, што гусiныя пары фармiруюцца яшчэ на зiмоўцы, i калi нехта з iх гiне, то паўторна ў гэты год гусi пары не ствараюць.

Рэзка скарацiўся мiграцыйны збор дзiкiх гусей у пойме Прыпяцi. Раней тут падчас пералёту збiралася да 15 тысяч гусей, а апошнiя гады — не больш за тысячу. Значна павялiчылася i колькасць падранкаў.

Паляванне на цецерукоў i глушцоў — з’ява даволi сумная. На палянцы такуюць цецерукi, непадалёку знаходзяцца самкi, бо менавiта для iх разыгрываецца ўвесь гэты спектакль, i раптам — "ба-бах". I хто мог прыдумаць, што пасля такога шокавага стану птушкi вернуцца на гэтую паляну цi будуць шукаць iншую, каб працягваць свае танцы! Каб выйсцi з перапуду, цецерукам патрэбен час.

Уявiм, што было б з тым жа паляўнiчым, калi б яму падчас "такавання" наладзiлi такi стрэс. Вiдавочна, мужыку доўга было б не да сэксу.

Вядома, што нават рыба працяглы час не можа супакоiцца, калi яе патрывожыць.

Тое ж самае i з глушцамi. Птушка спявае (да яе можна падысцi толькi тады) — i тут стрэл, песня вясны абрываецца.

Калi б у нас гэтых птушак было тысячы, то сiтуацыя была б, а так налiчваецца некалькi дзесяткаў, i тым не менш замежныя паляўнiчыя маюць магчымасць iх здабыць. Едуць у Iвацэвiцкi раён, дзе ў заказнiку "Выганашчанскае" за некалькi сотняў у. а. можна застрэлiць цецерука цi глушца. Егеры ўжо маюць на прыкмеце мясцiны, дзе ёсць магчымасць зрабiць трапны стрэл. Без трафеяў нiхто, як правiла, не ад’язджае — замежны паляўнiчы павiнен пакiнуць грошы тут.

Едуць да нас з усёй Еўропы, бо ў сваiх краiнах так развярнуцца не атрымлiваецца — вясной там паляванне забаронена. Вунь i ў Расii — такая бязмежная прастора, ад’едзь за тысячу кiламетраў за Маскву i страляй, дык не — едуць да нас. Там усё перабiлi? А мо паляванне забаронена?

У Польшчы цецерукоў разводзяць на спецыяльных фермах, то чаму б i нам не пераняць iх досвед? А што перашкаджае заняцца вырошчваннем звычайных фазанаў для палявання?

А калi ўжо пацягнула на бiзнэс, то найперш трэба навучыцца разводзiць дзiчыну, а iнакш тыя ж глушцы з цецерукамi будуць перабiтыя. Дарэчы, курапатак удалося выратаваць толькi дзякуючы забароне на iх паляванне.

Асобна неабходна спынiцца на тых, ад каго залежыць: зрабiць стрэл цi дараваць жывой iстоце жыццё. У Беларусi зарэгiстравана прыкладна 80 тыс. паляўнiчых толькi па лiнii Таварыства паляўнiчых i рыбаловаў, а ў цэлым колькасць iх значна большая. З паляўнiчымi весцi размову пра забарону палявання даволi складана. У iх свае аргументы i выкладкi. Паляванне — гэта хобi, а прасцей кажучы, забава.

А зараз наконт наразной зброi. Аўтаматамi ўзброены супрацоўнiкi iнспекцыi аховы раслiннага i жывёльнага свету, але i ў паляўнiчых ёсць стрэльбы з наразнымi стваламi. Праўда, далёка не кожны можа атрымаць дазвол на такую стрэльбу, ды i немалых грошай яно каштуе.

У Брэсцкай вобласцi прыкладна 40 такiх ствалоў, а ў Мiнску — пад дзве тысячы. З наразной стрэльбай палююць, галоўным чынам, на капытных, i на Палессi паляўнiчыя са сталiцы частыя госцi. Як правiла, гэта людзi багатыя цi ўплывовыя асобы. Нельга сказаць, што яны страляюць без лiцэнзii — браканьерствам займаецца пераважна мясцовы народ, хоць усякае бывае. А вось тое, што ў нашай краiне не забаронена вясенняе паляванне, то сталiчныя стралкi маюць да гэтага дачыненне.

Паляванне, дарагая зброя, рэдкi трафей паказваюць на пэўнае становiшча ў грамадстве — гэта прэстыжна ў сваiх колах.

Адзiн тэлеканал паказаў, якое паляванне наладзiлi багатаму рускаму ў Афрыцы. За некалькi дзясяткаў тысяч долараў яму дазволiлi застрэлiць антылопу. I вось стаiць ён са свiтай над забiтай жывёлiнай з чаркай, у якую капнулi крывi антылопы, i п’е за ўдалае паляванне...

Забiць звера — гэта яшчэ жаданне пазбавiцца ад закамплексаванасцi, адчуць сябе мужчынам. Прыкмецiў, што часта бяруць у рукi стрэльбы тыя, хто знаходзiцца пад пятой у жонкi. Своеасаблiвая форма рэабiлiтацыi ў сваiх вачах i ў вачх навакольных.

Прыбытак ад замежных груп у час веснавога палявання дробязны ў маштабах дзяржавы, хоць пэўная колькасць людзей i кормiцца. А вось страты Прыродзе наносяцца вялiкiя. I калi нiчога не зменiцца, то вынiкi будуць сумныя.

Паляванне ў перыяд, калi Прырода ажывае, калi ўсё прыходзiць у рух, калi кожная жывая iстота iмкнецца даць патомства, супярэчыць прынцыпам цывiлiзаванага грамадства.

Сёння ў свеце шырока практыкуецца стральба па талерачках, якая па спартыўным азарце не саступае паляванню, але няма кайфу ад выпiўкi на прыродзе...

Грамадская арганiзацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" сабрала ўжо больш за 20 тысяч подпiсаў у забарону веснавога палявання, а калi так, то ёсць надзея, што грамадства абудзiцца i неўзабаве пытанне будзе вырашана станоўча — вясной, няхай i наступнай, стрэльбы будуць у чахлах.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустрэў знаёмага — чалавек паважаны, доктар i заядлы паляўнiчы. Папрасiў мой артыкул "Не страляйце па птушцы" ("Звязда", 13.03.09
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика