Прысвячаецца разведчыкам-дыверсантам
Прысвячаецца разведчыкам-дыверсантам
Радавыя Перамогi
Зала Гiсторыi, Доблесцi i Славы ўпраўлення КДБ па г. Мiнску i Мiнскай вобласцi абнаўляецца ў сувязi з 65-годдзем вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Так, у экспазiцыi з’явiўся манекен байца чэкiсцкай разведча-дыверсiйнай групы. Фiгура знаходзiцца пад дэсантным парашутам ПД-41-1, апранута ў плямiсты маскхалат разведчыка ўзору 1940 года, узброеная сапраўдным пiсталет-кулямётам ППШ-41. Асноўнымi кiрункамi дзейнасцi разведча-дыверсiйных груп былi разведка i контрразведка, вярбоўка агентаў, дыверсii на камунiкацыях працiўнiка, разбурэнне лiнiй сувязi, вынiшчэнне палiцэйскiх гарнiзонаў, фармiраванне новых партызанскiх атрадаў, навучанне асабовага складу мiнна-падрыўнай справе, уменню выяўляць у сваiх шэрагах агентаў СД i Абвера. У 1941—1944 гадах на тэрыторыi Мiнскай вобласцi дзейнiчала 23 чэкiсцкiя атрады i спецгрупы, якiя налiчвалi звыш тысячы чалавек. Сярод iх чатыры Героя Савецкага Саюза: Алег Бычак (пасмяротна), Барыс Галушкiн (пасмяротна), Фёдар Азмiцель (пасмяротна), Пётр Лапацiн. На лiку байцоў спецгруп Мiншчыны сотнi пушчаных пад адхон эшалонаў, тысячы дыверсiй, дзесяткi тысяч забiтых гiтлераўцаў. У залаты фонд айчынных спецаперацый увайшлi вярбоўка обер-лейтэнанта штаба ваенна-паветраных сiл групы армiй "Цэнтр" Карла Круга, укараненне агента ў разведшколу "Сатурн" у Барысаве, атрыманне сакрэтнага процiвагазу новага ўзору, карт i сiстэм аховы 32 аэрадромаў. Чэкiсты атрымалi iнфармацыю аб прымяненнi хiмiчнай зброi, бранiраваных танкетках новага ўзору, наступленнi ворага на Курскай дузе, мiнiраваннi будынка Дома Урада. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зала Гiсторыi, Доблесцi i Славы ўпраўлення КДБ па г. Мiнску i Мiнскай вобласцi абнаўляецца ў сувязi з 65-годдзем вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысц
|
|