21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У інтэрнеце кожны дзень будзе з’яўляцца па адной беларускай казцы

26.08.2009 15:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

24 апреля 2009 Информационные технологии
Марыя КАВАЛЬЧУК, Завтра твоей страны Аўтары новага інтэрнет-праекта “Казкі беларускія” разлічваюць на сотні наведвальнікаў штодня. Яны сцвярджаюць, што нічога падобнага няма не толькі ў Інтэрнеце - добрых казак на беларускай мове не стае і на паліцах кніжных крамаў.

- Ідэя была даволі простая: зрабіць дзіцячы партал для беларускамоўных сем’яў, - кажа адзін з арганізатараў інтэрнет-рэсурсу “Казкі беларускія” Зміцер Разахацкі. - А галоўны прынцып: па адной казцы кожны дзень. Прычым гэта будуць і творы беларускіх аўтараў, і пераклады сусветна вядомых творцаў, і народныя казкі.

Яшчэ адна адметная рыса сайта - малюнкі, якія суправаджаюць народныя і літаратурныя творы. Ёсць і іншыя раздзелы, цікавыя бацькам і іх дзецям, - прымаўкі, конкурсы, сцэнкі, анекдоты, загадкі, хуткамоўкі, калыханкі, прыпеўкі, лічылкі, розныя дапаможнікі для бацькоў і шмат іншых цікавых матэрыялаў.

Зміцер Разахацкі расказвае, што ідэя стварыць сайт прыйшла звычайным бацькам, якія выхоўваюць сваіх дзяцей як свядомых беларусаў. Ні для каго не сакрэт, што якаснай літаратуры для дзяцей на роднай мове не стае, таму і быў прыдуманы вось такі альтэрнатыўны ход. Тым больш што ў інтэрнеце беларускамоўная дзіцячая тэматыка прадстаўлена вельмі сціпла: не хапае станоўчай пазітыўнай беларускамоўнай інфармацыі.

- Мы плануем прыцягнуць як мага болей наведвальнікаў, - кажа Зміцер Разахацкі. - Мяркуем нават хадзіць па ўсіх дзіцячых садках і расказваць выхавацельніцам пра наш сайт. Спадзяемся, што “Казкі беларускія” зацікавяць усіх маленькіх беларусаў. Нават тым, хто не размаўляе па-беларуску, але, магчыма, дзякуючы вось такому творчаму падыходу спрычыніцца да роднай мовы.

У жыцці сайта запрашаюць паўдзельнічаць і наведвальнікаў: яны могуць рэгістравацца і пакідаць свае казкі, артыкулы, думкі.

- Хочацца згрупаваць кола людзей, якім цікавая беларуская казка, якія выхоўваюць сваіх дзяцей па-беларуску і могуць падзяліцца сваім вопытам, - дадае Зміцер Разахацкі.

Ацэнка “Заўтра тваёй краіны”

Ідэю ацэньвае Алена Масла, загадчыца рэдакцыі дзіцячай літаратуры дзяржаўнага выдавецтва “Мастацкая літаратура”, аўтар зборніка казак для дзяцей “Таямніца закінутай хаты”, казачнай аповесці “Вандроўка з божымі кароўкамі” і інш.

- Такі сайт не проста неабходная - доўгачаканая рэч для беларускамоўных сем’яў, - адзначае казачніца. - Дзіцячай беларускамоўнай літаратуры выдаецца вельмі мала, бо гэта вымагае шмат выдаткаў. У прыватнікаў не хапае грошай, каб выдаваць якасныя дзіцячыя кніжкі, у дзяржаўных выдавецтваў - свае праблемы. Мяркуючы па ўсім, мадэратары сайта “Казкі беларускія” будуць пільна адсочваць мастацкую вартасць твораў, перш чым тыя трапяць у сеціва. Акрамя таго, на сайце шмат іншай карыснай інфармацыі. І калі ўсе задумкі будуць выкананыя на добрым узроўні, то гэтаму інтэрнет-рэсурсу наканавана папулярнасць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 апреля 2009 Информационные технологии Марыя КАВАЛЬЧУК, Завтра твоей страны Аўтары новага інтэрнет-праекта “Казкі беларускія” разлічваюць на сотні наведвальнікаў штодня.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика