Памiж прэм’ерам i прэзiдэнтам Польшчы разгарнулася "алкагольная" вайна
24 апреля 2009 Калейдоскоп
Звязда Памiж прэм’ерам Польшчы Дональдам Тускам i прэзiдэнтам Лехам Качыньскiм разгарнулася сапраўдная "алкагольная" вайна — яны абвiнавачваюць адзiн аднаго ў празмерным ужываннi моцных спiртных напояў. Гэта адбываецца ў рамках выбарчай кампанii ў Еўрапарламент у чэрвенi гэтага года. І хоць палова палякаў не ведаюць, як выбiраць еўрадэпутатаў, "алкагольнае супрацьстаянне" стала першым сiгналам, якi сведчыць пра абвастрэнне палiтычнай барацьбы. У лютым партыя большасцi Туска "Грамадзянская платформа" заявiла, што адмiнiстрацыя кiраўнiка дзяржавы закупiла гарэлкi i вiскi на суму каля 700 еўра. Гаворка iдзе пра моцныя спiртныя напоi ў маленькiх бутэлечках, "такiх, якiя звычайна купляюць тыя, хто хоча схаваць праблемы з алкаголем, ды i каштуюць яны значна даражэй у параўнаннi са звычайнымi бутэлькамi". На гэта канцылярыя Качыньскага адказала: "Як нам стала вядома, апарат прэм’ер-мiнiстра ўжо выдаткаваў на куплю вiна 16 тысяч еўра". Некалькi тыдняў таму кансерватыўная партыя братоў Качыньскiх пачала медыйны наступ на "Грамадзянскую платформу", запусцiўшы ў эфiр цэлую серыю ролiкаў супраць членаў партыi Туска, якiх падазраюць у хабарнiцтве i фаварытызме. У адказ дэпутат большасцi, трапiўшы ў спiс "падазроных" 44-гадовы Януш Палiкот адкрыта абвiнавацiў Качыньскага ў алкагалiзме i запатрабаваў публiкацыi заключэння аб стане яго здароўя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 апреля 2009 Калейдоскоп Звязда Памiж прэм’ерам Польшчы Дональдам Тускам i прэзiдэнтам Лехам Качыньскiм разгарнулася сапраўдная "алкагольная" вайна — яны абвiнавачваюць адзiн аднаго ў празмерным ужываннi моцных спiртных напояў.
|
|