21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Польскі Інстытут у Мінску адзначае 15-гадовы юбілей

26.08.2009 15:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20 мая 2009 Культура
TUT.BY Польскі Інстытут у Мінску распачаў сваю дзейнасць 15 год таму. Але яшчэ больш значны сёлетні юбілей – гэта 70–годдзе заснавання самага першага польскага культурнага асяродка ў свеце – Польскага Інстытута ў Будапешце. На сёняшні дзень у розных краінах і на розных кантынентах дзейнічае 22 польскія інстытуты.  Пасля 1991 года пачалося наладжванне сувязей і актыўнае супрацоўніцтва з новымі незалежнымі краінамі, якія ўзніклі ва Ўсходняй Еўропе і з якімі Польшчу аб’ядноўвае шматвекавая агульная гісторыя і культура. У выніку, спачатку адкрыўся Польскі Інстытут у Мінску (1994), а пазней - у Вільнюсе (1996) і Кіеве (1998). Асноўнай мэтай дзейнасці інстытутаў з’яўляецца распаўсюджванне дасягненняў польскай культуры і навукі за мяжой. “Але маецца на ўвазе не толькі арганізацыя разнастайных мерапрыемстваў. Гаворка ідзе пра больш шырокія паняцці – дыялог, абмен ідэямі і супрацоўніцтва, якія садзейнічаюць збліжэнню краін і людзей, ўзаемаразуменню паміж народамі”, адзначылi ў Польскім Інстытуце. Беларусь наведалі выдатныя прадстаўнікі польскай культуры і навукі: прафесары, эксперты з розных галін культурнага і грамадскага жыцця, а таксама вядомыя творцы – пісьменнікі, рэжысёры, мастакі і мастацтвазнаўцы, музыканты і кампазітары, якія, між іншым, прымалі ўдзел у разнастайных фестывалях у Беларусі – музычных, мастацкіх, тэатральных і кінематаграфічных. Разам з тым на працягу ўсяго часу дзейнасць Польскага Інстытута ў Мінску не абмяжоўвалася прэзентацыяй выключна польскай культуры, Інстытут імкнуўся быць адкрытым на разнастайныя ініцыятывы беларускіх асяродкаў культуры, а таксама заўважаць і падтрымліваць найбольш цікавыя і каштоўныя дасягненні беларускай культуры. Звяртаючы асаблівую ўвагу на дзейнасць у Мінску, Інстытут рэалізоўваў свае праекты таксама ў абласных і раённых цэнтрах Беларусі. Цыклічныя мерапрыемствы Польскага Інстытута – гэта штогадовая “Восень з польскай культурай”, “Дні польскага кіно”, якія  перыядычна адбываюцца ў кінатэатры “Цэнтральны”,  аншлагавыя канцэрты самых яркіх зорак польскага джаза ў Белдзяржфілармоніі, “Польскі відэаклуб”, які можна наведаць кожную сераду ў Беларускай акадэміі мастацтваў і, безумоўна, бясплатныя курсы польскай мовы, якія падрыхтоўваюць наведвальнікаў да здачы сертыфікацыйных экзаменаў па польскай мове... Падрабязней даведацца аб усіх праектах можна сайце Польскага Інстытута ў Мінску – www.instpol.by.  Да свайго юбілея ў апошні тыдзень мая Польскі Інстытут прапануе ўвазе мінскай публікі асабліва цікавую і разнастайную праграму культурных мерапрыемстваў: 26 мая, Музей сучаснага выяўленчага мастацтваУрачыстае закрыццё  выставы графікі і плаката вядомых польскіх майстроў: Іаанны Пех і Рамана Каларуса (з удзелам аўтараў); 
27 мая, Канцэртная зала Белдзяржфілармоніі
Канцэрт зоркі польскага джаза - квартэта Pawel KaczmarczykAudiofeelingBand 
 29 мая, Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў30 мая, Архікафедральны касцёл імя Насвяцейшай Марыі ПанныВыступленне з рознымі праграмамі аднаго з найлепшых польскіх вакальных калектываў, які выконвае музыку a cappella, –  ансамбля "AFFABRECONCINUI" з Познанi 1 чэрвеня,  Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаўСпектакль “ЁН, ЯНА І БЭТМАН”, пастаўлены беларускім тэатрам “АРТ. - Праект” паводле п’ес сучасных польскіх драматургаў – М. Вальчака і К. Бізё.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 мая 2009 Культура TUT.BY Польскі Інстытут у Мінску распачаў сваю дзейнасць 15 год таму.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика