21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь - пад навалай расійскай літаратуры

26.08.2009 16:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

8 июня 2009 Культура
Радио TUT.BY Пра актуаліі беларускага кнігавыдавецтва, самыя папулярныя беларусікя кнігі найноўшага часу, якія ўвесь час перавыдаюцца, аптымальныя наклады беларускамоўнай літаратуры і ідэальныя кнігі ў жывым эфіры Радыё TUT.BY разважала дырэктар выдавецтва “Логвінаў” Аляксандра Дынько.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя. (function (eid) { if(!(typeof(swfobject)=="object" && swfobject!=null)) return; var flashvars={ file: "http://img.tut.by/n/0f/2/uploader.tut.by_2009_06_01_20.mp3" }; var params={ play: "true", loop: "false", quality: "high", wmode: "transparent", allowfullscreen: "true", allowscriptaccess: "always" }; var attributes={}; swfobject.embedSWF("http://www.tut.by/jw/player.swf",eid,"250","60","9.0.0","http://www.tut.by/jw/expressInstall.swf",flashvars,params,attributes); })("swf1244480169562");

Якімі кніжкамі вы папоўнілі сваю хатнюю бібліятэку апошнім часам?

На жаль альбо на шчасце, я папаўняю сваю кватэру найбольш выданнямі, якія выходзяць у нашым выдавецтве. Мне прыходзіцца проста перагружаць гэта з машыны і падымаць на пяты паверх.

Гэта адзін за тамоў шасцітомніка Алеся Разанава, паэзія, якую не трэба прадстаўляць, аўтара сусветнага ўзроўню. Гэта таксама новы раман Віктара Казько “Бунт незапатрабаванага праху”. Раман не новы, ён быў напісаны ўжо 10 гадоў таму, але ўпершыню выйшаў кнігай. Гэтую кнігу сапраўды доўга чакалі, яе добра сустрэлі чытачы, і гэтыя першаасобнікі разляцеліся, як гарачыя піражкі. Таксама мне вельмі прыемна сказаць, што ў выдавецтве выйшаў дзевяты нумар часопіса “Партызан”, які прысвечаны Мінску, і гэта суперактуальная тэма. “Энерждайзер” гэтага праекту Артур Клінаў прапануе масу стратэгіяў для развіцця нашага горада, і ўсім, каму Мінск дарагі, цікавы, хто яго любіць – усе могуць гляздець, чытаць, прапаноўваць нешта сваё.
 

Наклады беларускамоўных выданняў значна адрозніваюцца ад накладаў нават рускамоўных беларускіх аўтараў. Пры якіх умовах, на ваш погляд, хаця б унутры краіны яны маглі быць аднолькавымі?

Калі мець на ўвазе рускамоўных беларускіх аўтараў, то, па маіх назіраннях, якраз-такі рускамоўная літаратура ў Беларусі выходзіць меншымі накладамі і карыстаецца меншай папулярнасцю. Беларускамоўная літаратура, калі мы гаворым, напрыклад, пра паэзію, то наклад у 1000 асобнікаў – гэта ўжо вельмі добра. Калі мы гаворым пра гістарычныя манаграфіі, навукова-папулярныя выданні – добрым можна быць наклад да 5000 экзмепляраў. Трэба ўлічваць, што мы не Расія, у нас не гіганцкая краіна, только 10 мільёнаў чалавек, якія цалкам забяспечаныя добрай, якаснай літаратурай на беларускай мове.

З гледзішча накладаў, якая ёмістасць беларускага рынку? На ваш погляд, якія максімальная наклады для беларускамоўных кніг магчымы ў Беларусі?

Пытанне накладаў заўсёды карэлюецца чытацкім попытам. Калі кніга запатрабаваная, ейны наклад расце. Напрыклад, у нашым выдавецтве нядаўна выйшла “Наша страва” Алеся Белага, якая прысвечана беларускай кулінарыі. Мы надрукавалі яе накладам 1000 асобнікаў і спадзяваліся, што гэтага будзе дастаткова, але яна разляцелася за 3 месяцы, і попыт на яе не сціхае. І дзяржаўная кнігарня, і прыватныя распаўсюднікі яе патрабуюць, і я спадзяюся, што мы яшчэ не адной тысячай яе дадрукуем у розных варыянтах. Але я ўсё ж такі не думаю, што пытанне менавіта колькасці тысячаў накладаў важнае для нас. Усё ж нам варта клапаціцца пра тое, каб кнігі былі запатрабаваныя і якасныя па змесце.

Якія кнігі якіх аўтараў даводзілася дадрукоўваць і перавыдаваць?

Традыцыйна мы дадрукоўваем кнігі Адама Глобуса: і тыя, якія выйшлі 10 гадоў таму, і тыя, якія выйшлі летась. Таксама дадрукоўваюцца кнігі Уладзіміра Арлова, а цяпер ён выпусціў аўдыёкнігі, якія таксама карыстаюцца попытам. Усе гістарычныя кнігі, якія любіць чытач, мы таксама стараемся дадрукоўваць. Хачу заўважыць, што гістарычная літаратура – гэта стабільны прыбытак для прыватных выдавецтваў.

Якія асаблівасці беларускага кнігавыдавецкага рынку?

Найпершая наша асаблівасць – гэта навала расійскамоўнай літаратуры і выданняў расійскіх выдавецтваў. Гэта рэчаіснасць, з якой прыходзіцца мець справу. Так, 95% нашіх кніг зроблены ў Расіі ці прывезены адтуль. Гэта вельмі добрыя кнігі, праз іх мы разумеем сусветную літаратуру і філасофію, гэта падручнікі, дзіцячая літаратура. Адзіны мінус у гэтым – тое, што гэта ўсё зроблена не намі, гэта не наш прадукт, і грошы, якія мы аддаем, зноў жа ідуць у Расію.

Таму, каб наш выдавецкі рынак добра развіваўся і быў праудзівай эканамічнай галіной, дзяржаве і прыватным выдавецтвам трэба дбаць пра тое, каб наш прадукт быў здольны канкураваць.

Іншая асаблівасць – гэта тое, што ў нас ёсць дзяржаўныя і прыватныя выдавецтвы. Я не ўпэўненая, што на дадзены момант я б вельмі хацела, каб дзяржава дапамагала нашаму выдавецтву, бо ёсць прыклад тых галінаў культуры, дзе дзяржава мае 100-працэнтны ўплыў. Я б не хацела, каб нашыя кнігі выглядалі так, як выглядае нашае сучаснае кіно.

Але дзяржаўныя выдавецтвы маюць выдатныя магчымасці для паліграфіі. У нас кніга ўсё ж застаецца такім прадуктам, які па вартасці роўны хлебу. Гэта нейкая каштоўнасць, вартасць у сваёй форме, мы мусім яе захоўваць і клапаціцца пра яе. Чытаеш ты кнігі ці не чытаеш – гэта таксама вызначае цябе як культурнага чалавека. Нядаўна я прачытала выказ вельмі паважанага мной аўтара Уладзіміра Сцяпана, які апісвае сітуацыю, як ён ішоў каля сметніка, дзе была вывалена цэлая бібліятэка. Спадар Сцяпан кажа пра тое, што менавіта маладыя людзі выкідаюць кнігі, што стары чалавек кнігі не выкіне – а мне хацелася б, каб маладыя людзі чыталі кнігі. Адно трэба напоўніць гэтыя кнігі тым зместам, які ім цікавы, які яны змаглі бы прымяніць у жыцці. Раз гэтыя кнігі былі выкінуты, значыць, яны ўжо проста не нясуць у сабе таго, што чалавек можа ўзяць з сабой у жыццё. І вось гэтыя бінарныя апазіцыі паміж старымі і маладымі, багатымі і беднымі, культурнымі і некультурнымі (калі кажуць, што багатыя людзі кепскія ўжо ў тым, што яны кніг не чытаюць) шкодзяць нам найперш. З гэтым трэба змагацца.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 июня 2009 Культура Радио TUT.BY Пра актуаліі беларускага кнігавыдавецтва, самыя папулярныя беларусікя кнігі найноўшага часу, якія ўвесь час перавыдаюцца, аптымальныя наклады беларускамоўнай літаратуры і ідэальныя кнігі ў жывым эфіры Радыё TUT.BY разважала дырэктар выдавецтва “Логвінаў” Аляксандра Дынько.Внимание!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика