21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Паўкіламетра пад зямлёй

26.08.2009 16:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

9 июня 2009 Общество
Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі Менавіта столькі давядзецца праходзіць пасажырам, каб перасесці з трэцяй лініі мінскага метро на дзве іншыя. На гэта ім спатрэбіцца ад 10 да 15 хвілін.

Скаргі жыхароў Мінска на нязручнасць пэўных маршрутаў гарадскога транспарту і яго перапоўненасць нарэшце прывялі да таго, што сталічныя ўлады вырашылі распачаць у бліжэйшай будучыні будаўніцтва трэцяй веткі сталічнага метро. Яна будзе ісці з Зялёнага луга ў бок Аэрапорта-1 - альбо, як зараз кажуць, “Мінск-Сіці”, і да вуліцы Каржанеўскага.


Схема будучых ліній метро

Перасякацца падземнымі перасадачнымі пераходамі ўсе тры лініі мусяць ў раёне Чыгуначнага вакзала, пад Прывакзальнай плошчай і вуліцай Дружная.

Як стала вядома Еўрарадыё, даўжыня гэтага падземнага пераходу паводле праекту будзе ажно 400 метраў. Згодна з падлікамі спецыялістаў з УП “Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна”, на тое, каб перайсці з адной лініі метро на другую, пасажырам спатрэбіцца ад 10 да 15 хвілін.

Дадзены факт выклікаў нязгоду ў будаўнікоў метро і яны накіравалі ліст намесніку старшыні Мінгарвыканкама Мікалаю Ладуцьку, у якім адзначылі, што, згодна з нарматыўнымі патрабаваннямі, перасадка павінна адбывацца цягам 3 хвілін. І папрасілі чыноўніка “даць адпаведныя указанні УП “Мінскграда” і ТАА “Мінскметрапраект”, каб тыя перагледзелі прапанаваны варыянт пераходу.


Ліст у Мінгарвыканкам


Паводле слоў галоўнага інжынера ТАА “Мінскметрапраект” Віктара Палішчука, прапанаваная праектыроўшчыкамі даўжыня пераходу і сапраўды не самы лепшы варыянт.

Віктар Палішчук: “Праект пакуль мы не робім - не гатова заданне на праектаванне. Дадзенае канкрэтнае пытанне перахода павінна знайсці сваё адлюстраванне ў заданні на праектаванне. Калі будзе ўказана, а такое рашэнне на ўзроўні ўладаў прымаецца, што траса павінна прайсці праз плошчу Дружная - калі так пойдзе траса, то будзе такі пераход. Ну, што рабіць - так гэта патрэбна гораду! Каментаваць дзеянні альбо ўяўленні горадабудаўнічых інстытутаў я зараз не магу. Але адмаўляць той факт, што 400 метраў горш за 50 - гэта неразумна, нават непрафесіяналам”.

Між тым, галоўны інжынер кажа, што ніякіх нарматыўных патрабаванняў, якія б забаранялі рабіць падземны пераход даўжынёй 400 метраў, няма.

Віктар Палішчук: “Насамрэч прамых забаронаў няма. Ёсць уяўленні - што зручна і што нязручна для грамадзян. Мы ж метро не для сябе праектуем, а для людзей. Відавочна, па простай логіцы, што калі цягнік па першай лініі ідзе ўсяго хвілін 20, то не павінен чалавек на перасадку марнаваць столькі часу. Я са свайго пункту гледжання лічу, што такая перасадка не самая эфектыўная”.


Схема варыянтаў перасадачнага пераходу

Галоўны інжынер УП “Мінскграда” Яраслаў Ліневіч пагадзіўся з тым, што доўгі пераход стварае пэўны дыскамфорт для пасажыраў.

Яраслаў Ліневіч: “Канечне, такі пераход стварае пэўныя нязручнасці. Трэба прайсці даволі працяглы шлях. Але прапануецца зрабіць тратуар, які рухаецца”.

А ва ўсіх сённяшніх праблемах з пераходам нібыта вінаватыя праектыроўшчыкі новага будынку чыгуначнага вакзалу.

Яраслаў Ліневіч: “У свой час было прапанавана адразу ўсё вырашыць, адначасова з будаўніцтвам Чыгуначнага вакзала. Калі рабілася плошча - трэба было адразу закласці канструкцыі, чарнавыя канструкцыі рабіць, і тады ўсё было б нармальна. Але, на жаль, тады, напэўна, не хапіла грошай, і ад гэтага варыянта адмовіліся. Ну, а зараз ламаць ізноў плошчу - тут пытанне ўзнікае. Давядзецца ўсю плошчу паламаць і па-новай зрабіць. Бо перасадачныя пункты абавязкова трэба будзе рабіць адкрытым чынам”.

Магчыма, і сапраўды праектыроўшчыкам Чыгуначнага вакзала не хапіла прадбачлівасці альбо сродкаў. Але ж зараз ідзе будоўля зусім побач - на месцы былога Цэнтральнага аўтавакзала. Аднак, відаць, і там камусьці чагосьці не хапіла.

Яраслаў Ліневіч: “Там будуецца магутны вакзал. Але і там, каб нешта рабіць, трэба было ў свой час закласці ў падмурак канструкцыі, каб можна было прайсці ніжэй”.

Атрымліваецца, рабіць перасадачны пераход даўжынёй 400 метраў вымушаюць ранейшыя недапрацоўкі праектыроўшчыкаў і сённяшняе нежаданне “ламаць” Прывакзальную плошчу. А шанец змяніць сітуацыю ёсць.

Яраслаў Ліневіч: “Калі яны (УП “Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна”, - аўт.) фінансава дакажуць, што гэты пераход пабудаваць больш каштуе, чым паламаць плошчу, то, канечне, пойдуць на тое, каб зрабіць па-іншаму”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 июня 2009 Общество Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі Менавіта столькі давядзецца праходзіць пасажырам, каб перасесці з трэцяй лініі мінскага метро на дзве іншыя.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика