21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Букчын: Васіль Аксёнаў быў для нас акном у Еўропу

19.09.2009 13:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

7 июля 2009 Культура
Валянціна Аксак, Радыё Свабода Вестка пра сьмерць расейскага пісьменьніка Васіля Аксёнава болем адгукнулася ў сэрцах ягоных беларускіх чытачоў. Асабліва блізка яна закранула тых, чыя маладосьць і пошук грамадзянскіх ідэалаў супалі з прыходам у літаратуру гэтага неардынарнага творцы.

Гэта пакаленьне так званых шасьцідзясятнікаў, якое пазнавала ў героях “Зорнага білета”, “Апэльсінаў з Марока”, “Затаваранай бачкатары” і іншых раньніх аповесьцяў Васіля Аксёнава саміх сябе. Пакаленьне, якое падзяляла дэмакратычныя погляды і мужную пазыцыю аўтара “Вострава Крыму”, “Маскоўскай сагі” і іншых раманаў пазьнейшага Васіля Аксёнава. Пакаленьня, якое памятае, як у 1980-м аднаго са стваральнікаў бесцэнзурнага літаратурнага альманаха “Метраполь” пазбаўлялі савецкага грамадзянства і як празь дзесяць гадоў гэтае грамадзянства вярталі прафэсару расейскай літаратуры шматлікіх унівэрсытэтаў ЗША і кавалеру французскага Ордэна літаратуры і мастацтва Васілю Аксёнаву.

Пра тое, як уплывала творчасьць Васіля Аксёнава на беларускую літаратуру, гаворыць паэт і грамадзкі дзеяч Генадзь Бураўкін:

“Часопіс “Юность”, які друкаваў яго першыя рэчы, — яго было проста цяжка вылавіць, перадавалі яго з рук у рукі. Гэта сапраўды было цікавае і сьвежае слова ў прозе і па манеры сваёй — гэткага да яго не было ў савецкай прозе, і па тых характарах, якія там былі выпісаныя, па настроі. Гэта было новае, і яно, бясспрэчна, уплывала. Яго чыталі і чыталі нашы таленавітыя, выдатныя пасьля нашы пісьменьнікі. Я думаю, што прыклад ягоны не абмінаў і разьвіцьцё нашай беларускай прозы. Гэта ўздымала і нейкія апазыцыйныя настроі. Можа, яны не выяўляліся адкрыта, але ў асяродку пісьменьніцкім гэта абмяркоўвалася, і абмяркоўвалася шырока. І хацелася пасьля атрымаць інфармацыю, хаця яе, на жаль, практычна амаль не было, пра тое, як там у Аксёнава ў эміграцыі, як там ён сябе пачувае, як піша. І тыя скупыя зьвесткі, якія адтуль прыходзілі, пра тое, што ён працуе як пісьменьнік, ён выдаецца там і нават пачаў пісаць па-ангельску, — гэта было цікава”.

Пісьменьнік Сямён Букчын быў асабіста знаёмы з Васілём Аксёнавым і сябруе зь ягонай зводнай сястрой Антанінай. Для яго сьмерць славутага пісьменьніка-дысыдэнта сталася і асабістым болем.

“Разам з Аксёнавым адышоў добры кавалак маладосьці пакаленьня людзей, якія пачалі ў нечым разьбірацца напрыканцы 50-х — на пачатку 60-х. Мы пабачылі — новы пісьменьнік, які размаўляе з намі набліжанай да нашай мовай. Тая мова, якую прапанаваў нам Аксёнаў, тыя паняцьці моладзевай культуры — гэта адпавядала тым нашым яшчэ не зусім ясным памкненьням. Прыкладам, той самы “Зорны білет”. Там падлеткі дзейнічаюць. І куды яны бягуць? У Прыбалтыку, у Эстонію, якая тады была куточкам Захаду. Аксёнаў для нас быў акном у Эўропу. Яго героі блізкія нам, і блізкі нам гэты пісьменьнік. Ён і біяграфічна ў пэўнай ступені нам блізкі. У Менску жыве яго зводная сястра, актрыса Антаніна Аксёнава. Яна — выхаванка славутай пісьменьніцы, маці Васіля Паўлавіча — Яўгеніі Гінзбург, аўтара “Крутого маршрута”, а па-беларуску “Стромкага маршруту”. Я меў шчасьце трошачкі бачыць яе”.

Дарэчы, паводле некаторых зьвестак, продкі Васіля Аксёнава па маці паходзяць зь Беларусі.

Разьвітаньне з Васілём Аксёнавым пройдзе 9 ліпеня ў Цэнтральным Доме літаратараў. У гэты ж дзень пісьменьнік будзе пахаваны на Ваганькаўскіх могілках.

Васіль Аксёнаў памер 6 ліпеня на 77-ым годзе жыцьця.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 июля 2009 Культура Валянціна Аксак, Радыё Свабода Вестка пра сьмерць расейскага пісьменьніка Васіля Аксёнава болем адгукнулася ў сэрцах ягоных беларускіх чытачоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика