Экранізуюць “Каласы пад сярпом тваім”. 21.by

Экранізуюць “Каласы пад сярпом тваім”

04.03.2010 01:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэспубліка шырока адзначыць 80-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, якое прыходзіцца на 26 лістапада

У сувязі з юбілеем слыннага класіка беларускай літаратуры Міністэрства культуры намеціла план шматлікіх мерапрыемстаў на цэлы год. Творы беларускага празаіка, паэта, драматурга і публіцыста, перакладчыка, кінасцэнарыста Уладзіміра Караткевіча выдадуць на замежных мовах. У сталіцах шэрагу краін свету пройдуць прэзентацыі гэтага выдання пры садзеянні Міністэрства замежных спраў і дыпламатычных устаноў Беларусі за мяжой.

“Беларусьфільм” таксама не застаўся ў баку ад падзеі: ужо распачаў падрыхтоўку да стварэння чатырохсерыйнага тэлевізійнага мастацкага фільма па раману Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, Беларускі відэацэнтр працуе над дакументальным фільмам “Ён жыў Беларуссю”. Тэрыторыі і мясціны, звязаныя з жыццём і дзейнасцю класіка беларускай літаратуры, чакае мемарыялізацыя і добраўпарадкаванне. Гэтай справай займуцца аблвыканкамы, Мінскі і Аршанскі гарвыканкамамі. Да чарговага дня нараджэння Караткевіча  філатэлісты змогуць папоўніць свае калекцыі -- Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціць у свет канверт з арыгінальнай маркай і на радзіме пісьменніка -- у Оршы -- правядзе памятнае гашэнне. А вуліцы ў Рагачове, на якой стаіць дом, дзе жыў і працаваў пісьменнік, нададуць імя вядомага пісьменніка.
І гэта яшчэ не ўсё! У 2010 годзе помнік нашаму славутаму земляку думаюць устанавіць у Кіеве. А конкурс на стварэнне эскізных праектаў аб'явілі Міністэрства культуры сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў і Беларускім саюзам мастакоў. Арганізацыі культуры і мастацтваў па ўсёй рэспубліцы парадуюць канцэртнымі праграмамі і спектаклямі па творах пісьменніка. Ранішнікі, вечарыны, віктарыны, чытацкія канферэнцыі, экскурсіі, сустрэчы з пісьменнікамі, выстаўкі, прысвечаныя жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча адбудуцца ва ўстановах адукацыі і культуры. Плакаты з выявай пісьменніка, якія выпусціць Мінскі гарвыканкам, упрыгожаць сталічныя рэкламныя стэнды. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры рыхтуе прэзентацыйныя матэрыялы, у тым ліку дыск, прысвечаныя жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча для выкарыстання Міністэрствам замежных спраў пры правядзенні ўрачыстых мерапрыемстваў у іншых краінах. Нацыянальная бібліятэка Беларусі наладзіць выставу публікацый, там жа запросіць прыхільнікаў таленту Караткевіча і мастацкая экспазіцыя, паведамілі ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
Вера ГНІЛАЗУБ, “БН”

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспубліка шырока адзначыць 80-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, якое прыходзіцца на 26 лістапада
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика