У Мінску адзначаць 100-гадовы юбілей Барыса Кіта
05.04.2010 13:44
—
Новости Культуры
|
Падчас імпрэзы Барыса Кіта будуць віншаваць акадэмік Радзім Гарэцкі, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, паэт Сяргей Законнікаў, галоўны рэдактар газеты “Народная Воля” Іосіф Сярэдзіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Васіль Якавенка (старшыня аргкамітэту па святкаванні 100-гадовага юбілею Барыса Кіта). Падчас вечарыны будзе зачытана вітанне ад юбіляра. Зробіць гэта давераная асоба Барыса Кіта Лідзія Савік. Музычным упрыгожаннем імпрэзы стануць выступленні бардаў Алеся Камоцкага і Таццяны Беланогай, а таксама заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава. На вечарыне будзе дзейнічаць выстава кніг і дакументаў, прысвечаных юбіляру. Мерапрыемства адбудзецца 6 красавіка ў Палацы мастацтва (г. Мінск, вул. Казлова, 3). Пачатак а 17.00. Уваход вольны. УВАГА! 6 красавіка чытайце TUT эксклюзіўнае інтэрв'ю Барыса Кіта. Напярэдадні юбілею карэспандэнт TUT.BY пабываў у гасцях у жывой легенды ў Франкфурце-на-Майне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 красавіка 100-гадовы юбілей адзначыць слынны дзеяч беларускай эміграцыі, сусветна вядомы вучоны Барыс Кіт
|
|