Як паведаміў сам жывапісец, злодзеі праніклі ў кватэру днём 28 красавіка і выкралі амаль усе каштоўныя рэчы.
Акрамя таго, зламыснікі праніклі і ў суседнія кватэры.
Як удакладнілі ў Цэнтральным РУУС Менска, па дадзеным факце следчым аддзелам папярэдняга расследавання заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.205 КК Беларусі. Зараз высвятляюцца абставіны здарэння, вядзецца следства.
Нагадаем, што Аляксей Кузьміч вядомы сваімі Мадоннамі, рэпрадукцыі якіх былі апублікаваныя ў шматлікіх выданнях па ўсім свеце. Аляксей Кузьміч таксама аўтар каля 50 партрэтаў дзеячаў мастацтваў Беларусі.
Мастаку пазіравалі Барыс Луцэнка, Марыя Захарэвіч, Мікалай Яроменка‑старэйшы, Уладзімір Ліпскі ды іншыя.