Культура hand-made. 21.by

Культура hand-made

25.06.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У  Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца першы музейны hand-made фестываль “Поруч…”Як паведамляюць супрацоўнікі музея, апошнім часам усё большую папулярнасць сярод моладзі набывае культура hand-made. Шматлікія фабрыкі і камбінаты ў неабмежаванай колькасці штампуюць шырпатрэб, якім напаўняецца нашае жыццё, але так хочацца мець нешта асаблівае, непаўторнае, цёплае, зробленае сваімі рукамі.  
Беларусь мае свае традыцыі hand-made: даматканыя рушнікі, паясы, вырабы з саломы, жаночыя ўпрыгожванні. Адкрытая для іншых культур, яна на свой лад пераймае модныя накірункі аматарскага мастацтва, захоўваючы сваю непаўторнасць і самабытнасць. Цікавая мешаніна культур, тэхнік і аўтарскіх рашэнняў дазволіла майстрам ствараць па-сапраўднаму цікавыя рэчы.
Спачатку хочацца проста выдзеліцца з натоўпу, паказаць сваю адметнасць. Чалавек пачынае тварыць… Потым узнікае жаданне зрабіць што-небудзь не толькі для сябе, але і для сваіх родных, сяброў, блізкіх. Часам жаданне ўпрыгожыць свой свет перарастае ў большае: імкненне падзяліцца сваім майстэрствам з тым, хто побач, хто яшчэ не знаёмы з асалодай творчасці, але хто ўжо гатовы да сустрэчы з ёй.
На першым музейным hand-made фестывалі “Поруч…” у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча вы зможаце не толькі ўбачыць, як ствараюцца прыгожыя рэчы, але і сваімі ўласнымі рукамі паспрабаваць зрабіць што-небудзь незвычайнае. І, хто ведае, праз колькі год, магчыма, менавіта Вы будзеце прадстаўляць Беларусь на якім-небудзь міжнародным форуме.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика