Пісьменнік Георгій Марчук пазмагаецца за Нобелеўскую прэмію
10.09.2010 23:09
—
Новости Культуры
|
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Георгій Марчук рыхтуецца ў гэтым годзе змагацца за права валодання Нобелеўскай прэміі.
Як расказаў сам літаратар, ён быў вылучаны на прэмію яшчэ ў 2009 годзе, аднак, не атрымаўшы ўзнагароды, прадоўжыць удзел у гонцы праз год. «У Нобелеўскім камітэце я прадстаўлены як аўтар казак і афарызмаў, перакладзеных на англійскую мову», —расказаў ён. Георгій Марчук не змог дакладна растлумачыць механізм вылучэння літаратараў на прэстыжную прэмію. З аднаго боку, ён заўважае, што працэдура з’яўляецца тайнай: прадстаўнікі камітэта самі манітораць сусветную літаратуру і адбіраюць творы, вартыя вышэйшай ацэнкі. «Ва ўсім свеце прынята лічыць строга канфідэнцыяльнай структуру вылучэння, прапаганды і прысуджэння прэміі. Імёны кандыдатаў на ўзнагароду нават не прапісваюцца ў Інтэрнэце», — заявіў пісьменнік. З іншага боку, Георгій Марчук адзначае, што літаратары вылучаюцца на прэмію, калі атрымаюць падрымку ў саюзаў пісьменнікаў розных краін. У прыватнасці, Саюз пісьменнікаў Беларусі пачаў атрымліваць запрашэнні да вылучэння на Нобелеўскую прэмію сваіх кандыдатаў у 2008 годзе: тады была прапанавана кандыдатура паэта Рыгора Барадуліна.Цяпер жа, Марчук як быццам бы атрымаў падрымку Македоніі. Падзяліцца навіной:
ЯВ, паводле БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Літаратар з чаргінцоўскага саюза пісьменнікаў будзе прадстаўлены як аўтар казак і афарызмаў, атрымаўшы падтрымку Македоніі.
|
|