Новости 21.by. Новости культуры: кино, музыка, тв, шоу-бизнес, литература, искусство.. 21.by

22.09.2010 13:49 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэтымі днямі быў у рэдакцыі «НН» цікавы вандроўнік, каторы выехаў на мотацыклетцы (машыне-самакатцы) з Адэсы і маніцца аб’ехаць кругом усю Расею. Дагэтуль пабываў ён у 40 вялікіх гарадах. Гэта малады хлопец, гадоў 19, украінец, родам з Херсонскай губерні.

«НН». № 37. 1910.

Восеньскія графіці

У Менску ля бібліятэкі імя Пушкіна назіраю такую карціну. На сценах бібліятэкі шмат дзе напісана: «БЕЛАРУСЬ — ГЭТА СВЯТОЕ» і «СВАБОДА або СМЕРЦЬ». Дама адміністрацыйнага выгляду ў прычосцы (мо дырэктарка бібліятэкі?) кляне пісараў словамі «Ну, сколько можно писать! Идиоты какие-то! Скоты!». Яна кантралюе мужыка ў марынарачцы, які спрытна водзіць пэндзлем па літарах (замалёўвае іх, але так, каб фарбы разыходзілася мінімум, ад чаго літары павялічваюцца ў памерах, але, у прынцыпе, не прападаюць) і дае свой каментар пасля кожнай рэплікі начальніцы. Выглядае прыкладна так:

Начальніца: Сколько можно писать! Пишут и пишут!

Мужык (водзячы пэндзлем, задаволена): Стена очень пористая.

Начальніца: Идиоты!

Мужык (абмакваючы пэндзаль у шэрую фарбу): Краски много уходит, очень много!

Начальнiца: Скоты!

Мужык (зусім радасна): Пористая стена, большой расход краски, впитывает!

І ў ранішніх вадзіцеляў, і ў пралетараў, і ў чыноўнікаў рознага рангу, і нават у першакласьнікаў пры другім поглядзе на метровыя літары аднолькавая думка: «Ці ж хаця б не злавілі іх!»

Восеньскія графіці, пароль і знак таго, што свае побач.

Знак таго, што маладыя застаюцца маладымі.

«НН». № 38. 2000.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымі днямі быў у рэдакцыі «НН» цікавы вандроўнік, каторы выехаў на мотацыклетцы (машыне-самакатцы) з Адэсы і маніцца аб’ехаць кругом усю Расею....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика