Жыццёвая сіла Ніны Сакаловай. 21.by

Жыццёвая сіла Ніны Сакаловай

21.01.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Толькі за мінулы год гэтая таленавітая жанчына выдала тры свае кнігі
Ніна Сакалова і гурт “Сонечны балаганчык” выступаюць разамЗ месяц таму дзверы майго рабочага пакою прыадчыніліся. Зайшла бадзёрая, маладжавая жанчына, ветліва прадставілася:
— Мінчанка Ніна Міхайлаўна Сакалова. Я да вас па важнай справе, па просьбе малодшай сястры Раісы, якая жыве ў Пецярбугу. Яна родам з Беларусі, даўно на пенсіі. І даведалася, што пад вашай рэдакцыяй рыхтуецца другое выданне энцыклапедычнага даведніка “Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах”. Праз мяне Раіса і перадае вам артыкул пра нашага старэйшага брата, Пятра Барадзіна. Ён ваяваў на фронце, пасля закончыў Ленінградскі ўніверсітэт, стаў прафесарам, вядомым вучоным-фізікам. Аўтар 12 вынаходніцтваў, каля 200 навуковых прац. Чытаў, між іншым, лекцыі ў самых розных краінах: ад Кітая да Кубы. Вось яго фатаграфія... Як бачыце, багата баявых ордэнаў, медалёў. На жаль, яго ўжо няма ў жывых.
— Пачакайце, дайце мне ўсё гэта асэнсаваць... Старэйшы брат, малодшая сястра… Прабачце, але колькі ж вам тады гадоў?!
— На пачатку 2010-га споўнілася 85...
Як доказ Ніна Міхайлаўна працягнула мне сваю кніжку “Спадчына” (на рускай мове).
Першую старонку вокладкі ўпрыгожвае мінскі абеліск Перамогі, на апошняй — фотапартрэт аўтара, два буслы на фоне карты Беларусі ды анатацыя выдаўца Анастасіі Печанко: “Ніна Міхайлаўна Сакалова — кампазітар, паэтэса, пісьменніца. Гэта чалавек дзівоснага і складанага лёсу, які яна тварыла ўласнымі рукамі. Да свайго 85-годдзя яна выдала кнігі: “Спадчына”, “Гармонія душы” і “Сонечны балаганчык”. Гэта падарунак сабе і чытачам”.
— Наколькі я разумею, “Наследие”, “Спадчына” значыць, — гэта вашы ўспаміны. А другія дзве вашы кніжкі пра што?
— У іх надрукаваны мае песні, якія цяпер выконвае мінскі ветэранскі хор з аднайменнай назвай “Спадчына”, а таксама казкі, вершы для дзяцей.
— Пішаце песні? Значыць, ведаеце нотную грамату? Маеце музычную адукацыю?
— Не, на жаль, амаль не ведаю — проста прыдумваю мелодыі. А кампазітары, нават такой меры, як Ігар Лучанок, кладуць іх на ноты.
— На вокладцы вашай кнігі віднеецца абеліск Перамогі. Вы ўдзельнічалі ў вайне?
— Удзельнічала ўся наша разгалінаваная сям’я. У час вайны ў фашысцкім лагеры ў польскім горадзе Торунь загінуў мой бацька, Міхаіл Барадзін. Ён пайшоў на фронт з Гомельшчыны, з Веткі, адкуль і я родам, і быў чатыры разы ранены. Выкліканыя вайной пакуты выпалі і на маю долю, долю маці, малодшай сястры Раі... Помніцца, як мы гналі калгасны статак, ратуючы жывёлу, за 1500 кіламетраў, ажно ў Саратаўскую вобласць. Па дарозе было і холадна, і галодна, але мы не падалі духам. На начоўках і па прыбыцці на месцы спявалі беларускія народныя песні, дэкламавалі коласаўскае “Мой родны кут…” На саратаўскай зямлі арганізоўвалі канцэрты. Маці падпявала бабуліны песні…
— Відаць, тады абудзіліся ў вас гены кампазітарства…
— Мусіць. А потым развіліся ў Ленінградзе, дзе мы з сястрой і братам, стаўшы студэнтамі (я заканчвала аддзяленне цюркалогіі ва ўніверсітэце), таксама спявалі ў канцэртах беларускія песні. А Рая нават вяла ва ўніверсітэце факультатыў па беларускай мове… Будучы студэнтамі, мы часам не даядалі, але хадзілі на філарманічныя канцэрты, у тэатры. Дарэчы, там жа, у Піцеры, мяне адшукаў мой суджаны — Міхаіл Сакалоў. Ён палкоўнік у адстаўцы, але не парывае сувязяў з арміяй, чыгуначнікамі: служыў у ваенізаваным атрадзе, узводзіў чыгуначная масты. У дзесяці розных месцах мы жылі, а ўрэшце ў Мінску засталіся. Дужа тут нам спадабалася, і ад роднай Веткі не так далёка.
— Бываеце там?
— А як жа забыць сям’ю, радзіму?! Раней там з братам і сястрой кожныя канікулы праводзілі, да радні ездзілі. Бываем і цяпер, ужо са сваімі ўнукамі, але радзей. Не стае часу: то рэпетыцыі і канцэрты ў ветэранскім хоры, дзе я цяпер адміністратарам, то вечары-сустрэчы з чытачамі і слухачамі...
— Як бачна па трох кніжках, мінулы, 86-ы год вашага жыцця, быў вельмі плённым. То жадаю захаваць такую бадзёрасць, а таксама сямейную з’яднанасць яшчэ на доўгія гады! А артыкул пра вашага брата абавязкова дамо ў даведнік. Ды, можа, яшчэ і пра сястру. Яна ж таксама наша зямлячка, Суайчынніца з вялікай літары, многае зрабіла для Расіі.

Адам Мальдзіс

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькі за мінулы год гэтая таленавітая жанчына выдала тры свае кнігі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика