Прэстыжная ўзнагарода. 21.by

Прэстыжная ўзнагарода

21.01.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пераможцам 12-га кірмашу інтэлектуальнай літаратуры “Non/Fiction” стаў выхадзец з Беларусі Віталь Зюсько
Кірмаш праходзіў у снежні ў Маскве, пад час яго і былі абвешчаны вынікі прафесійнай прэміі “Чалавек кнігі” ў пяці намінацыях. Віталь Зюсько, кіраўнік выдавецтва “КомпасГид”, прызнаны лепшым у намінацыі “Галоўны рэдактар”. У прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі паведамілі, што Віталь — выхадзец з Беларусі.
Прэмія “Чалавек кнігі” ўручалася ўжо ў дзясяты раз. Гэта ў Расіі — асноўная прафесійная ўзнагарода за найбольш яркія, паспяховыя, наватарскія праекты кніжнага свету. А ўшаноўваюцца прэміяй таленавітыя людзі, дзякуючы якім адбыўся эканамічны ці творчы прарыў года. Маладое маскоўскае выдавецтва “КомпасГид”, у якім працуе Віталь Зюсько, выпускае кнігі для дзяцей і юнацтва. Як нам стала вядома, яно плануе і на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе пазнаёміць беларускіх чытачоў з анталогіяй для падлеткаў “1989. Дзесяць гісторый, якія прайшлі скрозь сцены”. У зборнік увайшлі аповеды дзесяці лепшых еўрапейскіх пісьменнікаў пра розныя “сцены”, якія акружаюць сучаснага чалавека. Выдавецтва выпусціла за год больш за 20 цікавых кніг, якія расказваюць пра жыццё падлеткаў у розных кутках свету, дапамагаюць разбураць сцены непаразумення і душэўнай глухаты. Кожная з кніг стала свайго роду падзеяй.
“КомпасГид” збіраецца прывезці ў Мінск і кнігу Амелі Фрыд “А дзядуля ў гарнітуры?”, адзначаную Нямецкай дзіцячай літаратурнай прэміяй і Нямецкім фондам мастацтваў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможцам 12-га кірмашу інтэлектуальнай літаратуры “Non/Fiction” стаў выхадзец з Беларусі Віталь Зюсько
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика