Балотная Поня. 21.by

Балотная Поня

04.03.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Балотная Поня.

Разважаючы з сябрамі, дзе можна было б адпачыць у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці летнім вечарам, убачылі на карце назву ракі — Поня. Такая прыгожая і мілагучная. А што яна абазначае? Сяргей МАЗАНІК, Докшыцкі раён

— Такая прывабная на першы погляд назва не мае адпаведнага тлумачэння ў беларускай мове. Ды і апісанне ракі ў сучасных энцыклапедычных даведніках не дае ніякай падказкі адносна паходжання назвы ракі, паколькі ў цяперашні час яе пойма асушана, парэзана густой сеткай меліярацыйных каналаў, рэчышча каналізаванае, і сама рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. Зусім іншы выгляд рака мела ў далёкім мінулым, яшчэ ў тыя часы, калі па яе берагах жылі балцкія плямёны, якія, верагодна, і далі такую цікавую назву. Такія высновы дазваляе зрабіць сама назва, якая паходзіць ад балтыйскага слова pane, што азначае балотная вада, мокрае, сырое, вільготнае, тарфяное балоцістае месца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Разважаючы з сябрамі, дзе можна было б адпачыць у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці летнім вечарам, убачылі на карце назву ракі — Поня. Такая прыгожая і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика