Пад гукі віяланчэлі
09.11.2012
—
Новости Культуры
|
У беларускай сталіцы завяршаецца «Лістапад» Цырымонія закрыцця XIX Мінскага міжнароднага кінафестываля «Лiстапад» стане яркай успышкай не толькі для прыхільнікаў кіно, але і для аматараў музычнага мастацтва, паведамілі «Р» арганізатары кінафоруму. Вечар на сцэне Малой залы Палаца Рэспублікі пройдзе пад жывую ігру віяланчэліста Барыслава Струлёва — знакамітага расійскага музыканта, які вядзе шырокую канцэртную дзейнасць у многіх краінах свету, з поспехам выступае на дзясятках вядучых музычных пляцовак, супрацоўнічае з многімі вядомымі аркестрамі і салістамі. Пад акампанемент яго ўнікальнай віяланчэлі работы італьянскага майстра канца 18 стагоддзя Луіджы Пьяцелліні перад гледачамі разгорнецца эксклюзіўнае шоу са спалучэннем віртуознай ігры музыканта, брэйк-данса, харэаграфіі, гімнастыкі, а таксама выступленняў беларускіх артыстаў. На сцэну выйдуць сем пар вядучых, сярод якіх новыя госці фестывалю Дзмітрый Харацьян, Марат Башараў, Ада Рогаўцава, а таксама вядомыя беларускія актрысы тэатра і кіно Святлана Сухавей, Зоя Белахвосцік, Вера Палякова, кінарэжысёр Алена Турава.... У ходзе цырымоніі будуць агучаны імёны пераможцаў асноўнага конкурсу ігравога кіно. Нагадаем, на працягу фестывальнага тыдня ўдзел у ім прымалі трынаццаць карцін з розных краін. Конкурснае міжнароднае журы кінематаграфістаў сёлета ўзначальвае знакаміты расійскі кінарэжысёр Андрэй Звягінцаў. Сваіх уладальнікаў чакаюць Гран-пры «Золата Лістапада» за лепшы фільм, прызы за лепшую рэжысуру і за лепшую аператарскую работу. Карцінай закрыцця кінафоруму «Лістапад-2012» стане стужка «Каханне» аўстрыйскага рэжысёра Міхаэля Ханеке, адзначаная Залатой пальмавай галінкай на сёлетнім Канскім міжнародным кінафестывалі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У беларускай сталіцы завяршаецца кінафестываль «Лістапад» |
|