"100 выдатных дзеячоў беларускай культуры" - новая серыя кніг
11.01.2013 13:48
—
Новости Культуры
|
"100 выдатных дзеячоў беларускай культуры" — новая серыя кніг ![]() Інстытут беларускай гісторыі і культуры распачаў новую серыю брашур: "100 выдатных дзеячоў беларускай культуры". Тым самым ІБГіК супольна з выдавецтвам "Харвест" закрывае нішу, якая дагэтуль заставалася вольнай. "Кішэнныя" брашуры пра дзеячоў беларускай культуры стануць альтэрнатывай расейскім серыям кшталту "Наша гісторыя. Сто вялікіх імёнаў". Першыя тры выпускі серыі прысвечаныя мастаку Міхаілу Андрыёлі (аўтар Вітаўт Чаропка), тэатралу Фларыяну Ждановічу (аўтар Алесь Мінскі) і гісторыку Мітрафану Доўнар-Запольскаму (аўтар Анатоль Тарас). "Наша Ніва" звярнулася да заснавальніка серыі Анатоля Тараса, каб даведацца, як адбіраліся сто постацяў і дзе можна будзе набыць брашуры. Анатоль Тарас: Гэта задумана як шматгадовая серыя. Калі ў год выпускаць па дзесяць брашурак, тады атрымаецца дзесяць год. Наша асноўная задача — знаёміць моладзь з біяграфіямі славутых беларусаў. Серыя не палітычная, бо ацэньваць постаці палітыкаў цяжка, мы засяродзілі ўвагу на культуры. Напрыклад, калі інфармацыі пра Багдановіча ці Купалу шмат, то пра Зоську Верас я знайшоў толькі два-тры артыкулы. Мы збіраемся ліквідаваць гэты прабел. "Наша Ніва": Па якім крытэры вы адбіралі герояў серыі? АТ: Гэта суб’ектыўны выбар, хоць я звяртаўся, вядома ж, да іншых гісторыкаў. Зараз створаны спіс з 75 асобаў, мы хочам звярнуцца да грамадства — хай людзі паўдзельнічаюць у выбары герояў нашых кніг. "НН": Дзе можна набыць кнігі? АТ: Гэтым займаецца выдавецтва "Харвест". Паколькі дзяржаўныя кнігарні не вельмі ахвотна бяруць кнігі па гісторыі, то мы будзем распаўсюджваць брашуры па супермаркетах — на стэндах, якія гандлююць кнігамі і часопісамі. Канешне, будуць брашуры ў "Акадэмкнізе", будуць у "Кніжным салоне", на сядзібе БНФ. Наклад у кожнай брашуры — 1500 асобнікаў. Мы адразу вырашылі, што кнігі мусяць быць невялікімі (у кожнай 64 старонкі), багата ілюстраванымі і недарагімі. Кожная з іх з накруткай ад крамы мусіць каштаваць — самы максімум 15 000 рублёў. Я думаю, поспехам яны будуць карыстацца. У серыі будуць выходзіць кнігі, прысвечаныя дзеячам культуры XIX – XX cтагоддзяў, якія ўвасаблялі нацыянальныя погляды на гісторыю, мастацтва, народную і прафесійную культуру Беларусі. Гэта людзі, якія працавалі на Беларусі ўсё жыццё або значную частку жыцця. Эмігранты прадстаўленыя як выключэнне. Прапануем вашай увазе спіс з 75 дзеячоў беларускай культуры, якім будуць прысвечаны брашуры. Каго да спісу дадалі б вы?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першыя выпускі прысвечаны Міхаілу Андрыёлі, Фларыяну Ждановічу і Мітрафану Доўнар-Запольскаму. Каго б да спісу славутасцяў дадалі вы?
|
|