Найлепшую ёлку ў раёне сёлета не выбралі. 21.by

Найлепшую ёлку ў раёне сёлета не выбралі

11.01.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Затое ў адной з іншых намінацый раённага конкурсу "Зімняя прыгажуня-2012" вызначылі адразу двух пераможцаў.

– Ёлку раёна не выбралі, таму што дрэнна падрыхтаваліся, – тлумачыць начальнік аддзела ідэалогіі Маладзечанскага райвыканкама Таццяна Яцухна. – Сярод 15-і сельвыканкамаў удзельнічалі толькі тры. Летась жа ёлкі прадстаўлялі ўсе.

Але астатнія тры намінацыі адбыліся.

1. Лепшымі ёлкамі на прадпрыемствах з колькасцю рабочых большай за 300 чалавек сталі ёлкі "Камунальніка" і холдынгу "Забудова".

2. Лепшай ёлкай на прадпрыемстве, дзе працуе менш за 300 чалавек, прызналі ёлку Маладзечанскага малочнага камбіната.

3. А самай прыгожай ёлкай сярод адукацыйных устаноў стала ёлка маладзечанскай сярэдняй школы №12.


– Дарэчы, сёлета вельмі складана было вызначыць пераможцу сярод адукацыйных устаноў, – дадае Таццяна Яцухна. – Яны прадставілі каля 80-і ёлак, нашмат больш, чым летась. У гэтай намінацыі змагаліся і дашкольныя ўстановы, і школы, і сярэднія адукацыйныя навучальныя ўстановы.

Конкурс "Зімняя прыгажуня-2012" праходзіць другі год запар. Сёлета ў ім паўдзельнічала больш за 100 ёлак. Але дзевяць галоўных ёлак Маладзечна, у тым ліку тыя, што стаяць на галоўных плошчах, не ацэньваліся.

Лепшыя ёлкі вызначалі 14 членаў журы. Яны выстаўлялі адзнакі па пяцібальнай шкале. Ацэньваліся арыгінальнасць аўтарскай задумы, эстэтычны ўзровень афармлення, творчы падыход і святочная ілюмінацыя. Прычым глядзелі, як ёлка выглядае днём і як – уначы.

– Сёлета вельмі актыўна ўдзельнічалі дашкольныя ўстановы, – падводзіць вынік Таццяна Яцухна. – Таму магчыма, што ў наступным годзе для іх створым асобную намінацыю.

Настасся РОЎДА.

Фота artleo.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Затое ў адной з іншых намінацый раённага конкурсу "Зімняя прыгажуня-2012" вызначылі адразу двух пераможцаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика