Беларусь шукае газавую альтэрнатыву ў Літве. 21.by

Беларусь шукае газавую альтэрнатыву ў Літве

23.06.2010 13:52 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Эўракамісар у пытаньнях энэргетыкі Гюнтэр Отынгер у тэлефоннай размове зь міністрам энэргетыкі Расеі Сяргеем Шматко і першым віцэ‑прэм’ерам беларускага ўраду Ўладзімерам Сямашкам заявіў, што Эўропа не павінна стаць закладніцай газавага канфлікту паміж Расеяй і Беларусьсю.

«Мы патрабуем ад абодвух бакоў добрасумленна супрацоўнічаць, каб вырашыць праблему. Эўракамісія чакае, што газавыя патокі з Расеі ў Эўразьвяз ў кірунку кожнай з зацікаўленых дзяржаваў не пацярпяць і кантрактныя абавязаньні будуць выкананыя», — заявіў Отынгер.

Тым часам стала вядома, што Беларусь шукае альтэрнатыўныя шляхі паставак паліва. У Вільні адбыліся перамовы прадстаўнікоў міністэрстваў энэргетыкі Літвы і Беларусі, вынікам якіх стала прынцыповая згода літоўскага боку сумеснага выкарыстаньня тэрміналу звадкаванага газу, які цяпер будуецца. «Мы гатовыя дапамагчы, улічваючы інтарэсы Беларусі», — сказаў міністар энэргетыкі Літвы Арвідас Секмокас.

Міждзяржаўныя кансультацыі неўзабаве будуць працягнутыя.


Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эўракамісар у пытаньнях энэргетыкі Гюнтэр Отынгер у тэлефоннай размове зь міністрам энэргетыкі Расеі Сяргеем Шматко і першым віцэ‑прэм’ерам беларускага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика