Даляр — 3 020. 21.by

Даляр — 3 020

30.06.2010 17:33 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў, што адбыліся 30 чэрвеня, узрос на 2 рублі і склаў 3.020 рублёў.

Паводле звестак Беларускай валютна‑фондавай біржы, у таргах далярам бралі ўдзел 25 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 16 млн. 23 тыс. (попыт — 16 млн. 27 тыс., прапанова — 5 млн. 820 тыс.).

У таргах расійскім рублём бралі ўдзел 27 банкаў. Курс знізіўся на 0,13 рубля да 96,62 рубля. Аб’ём таргоў склаў 430 млн. 310 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 265 млн. 691 тыс., прапанова — 430 млн. 310 тыс.).

У таргах еўра ўзялі ўдзел 23 банкі. Аб’ём здзелак склаў 14 млн. 568 тыс. (попыт — 14 млн. 568 тыс., прапанова — 3 млн. 967 тыс.), а курс узрос на 1 рубель да адзнакі 3.690 рублёў за еўра.

У адносінах да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 0,01% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.025,01 рубля супраць 1.025,16 рубля днём раней.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка ўмацаваўся на 1,09%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 5,48%, да расійскага рубля знізіўся на 2,07%, да еўра — умацаваўся на 10,12%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.


Аляксей Арэшка, БелаПАН

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў, што адбыліся 30 чэрвеня, узрос на 2 рублі і склаў 3.020 рублёў.Паводле звестак Беларускай валютна‑фондавай біржы, у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика