Тэхніка "Амкадор" паедзе ў Саудаўскўю Аравію. 21.by

Тэхніка "Амкадор" паедзе ў Саудаўскўю Аравію

06.07.2010 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Саудаўская Аравія плануе набыць тэхніку вытворчасці ААТ "Амкадор". Папярэдняя дамоўленасць была дасягнута 30 чэрвеня падчас візіту на завод бізнесменаў Саудаўскай Аравіі на чале з шэйхам Амарам аль-Аджаджы.

Як паведамілі у прэс-службе прадпрыемства, падчас візіту на "Амкадор" члены дэлегацыі асабліва зацікавіліся франтальнымі і універсальнымі пагрузчыкамі грузападымальнасцю 3, 4 і 5 тон. Прадстаўнікі Саудаўскай Аравіі выказалі свой намер набыць гэтую тэхніку для наступнай здачы ў арэнду. "Чакаецца, што гэты візіт будзе садзейнічаць ўстанаўленню новых дзелавых кантрактаў і прасоўванню прадукцыі ААТ на перспектыўны рынак гэтай найбуйнейшай дзяржавы Аравійскага паўвострава", — падкрэслілі ў прэс-службе, паведамляе БелаПАН.

У цэлым прадстаўнікі бізнес-колаў Саудаўскай Аравіі заявілі пра сваю вялікую цікавасць да супрацоўніцтва з Беларуссю і намеры ўкласці інвестыцыі ў шэраг яе кампаній. У спісе патэнцыяльных аб'ектаў і кірункаў — вытворчасць тэхнікі і абсталявання для рамонту і будаўніцтва дарог, арганізацыя выстаў беларускай прадукцыі ў Саудаўскай Аравіі і іншае.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Саудаўская Аравія плануе набыць тэхніку вытворчасці ААТ "Амкадор". Папярэдняя дамоўленасць была дасягнута
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика