«Белмарфлот» скарае Бразілію
06.01.2011 00:00
—
Новости Экономики
|
Цеплаход «Катарына», які належыць ЗАТ «Белмарфлот», выправіўся ў першы рэйс у Бразілію. На борце карабля — калійныя ўгнаенні. Перавозка ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дамовай, падпісанай з Беларускай калійнай кампаніяй. Свой рэйс цеплаход пачаў з порта Клайпеды. Чакаецца, што цеплаход прыбудзе ў бразільскі порт Паранагуа ў канцы студзеня. Зваротны рэйс плануецца здзейсніць з насыпным грузам — пшаніцай, ячменем, цукрам і іншай прадукцыяй. Наступны рэйс з порта Клайпеды зробіць ужо іншае марское судна «Белмарфлота» — цеплаход «Караліна» грузападымальнасцю 37 тыс. т. ЗАТ «Белмарфлот» зарэгістраванае ў Беларусі ў лістападзе 2010. 70% акцый кампаніі належыць карпарацыі Zepter group (Швейцарыя), 30% — іншым замежным інвестарам. Дзейнасць «Белмарфлота» скіраваная на арганізацыю транспартавання грузаў беларускімі караблямі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цеплаход «Катарына», які належыць ЗАТ «Белмарфлот», выправіўся ў першы рэйс у Бразілію. На борце карабля — калійныя ўгнаенні. Перавозка...
|
|