У Слуцку будуць шыць мяккія цацкі. 21.by

У Слуцку будуць шыць мяккія цацкі

07.06.2012 10:36 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Слуцку будуць шыць мяккія цацкі

           


Слуцкая фабрыка мастацкіх вырабаў “Слуцкія паясы” стварае новы ўчастак па вырабе мяккай цацкі. Пра гэта карэспандэнту “ІК” паведаміла Ларыса Тарасава, дырэктар прадпрыемства.

“Сёння ў гандлі можна набыць толькі футравыя мяккія цацкі. Мы ж хочам прапанаваць спажыўцам кужэльную мяккую цацку, створаную з натуральных тканін з элементамі ткацтва і вышыўкі, — адзначыла субяседніца. — Гэта будуць экалагічна чыстыя вырабы, іх можна мыць і выкручваць без шкоды вонкаваму выгляду. Акрамя таго, яны не збіраюць пыл, як футравыя.

Мы плануем, што гэта будуць разнастайныя вырабы: ад розных звяркоў да лялек і казачных персанажаў. Зыходзячы з гэтага, я спадзяюся, што наша мяккая цацка стане запатрабавана і як эксклюзіўны падарунак для дзіцяці, і як сувенір для гасцей.

На днях ужо гатовыя цацкі мы прадставім на суд мастацкага савета. І пасля гэтага плануем запусціць іх у масавую вытворчасць“. 

Мяккія цацкі са Слуцка. Святлана Палаўчэня, майстар Слуцкай фабрыкі мастацкіх вырабаў рыхтуе камплект мяккіх цацак для абмеркавання на мастацкім савеце.Пасля гэтага і будзе прынята рашэнне — ці пачынаць іх вытворчасць
Мяккія цацкі са Слуцка. Святлана Палаўчэня, майстар Слуцкай фабрыкі мастацкіх вырабаў, рыхтуе камплект мяккіх цацак для абмеркавання на мастацкім савеце.Пасля гэтага і будзе прынята рашэнне — ці пачынаць іх вытворчасць

З іншых не меней важных для прадпрыемства крокаў стала набыццё сучаснага ткацкага станка.

“Абсталяванне паступіць да нас літаральна на днях, — распавяла Ларыса Тарасава. — Гэта імпартны ткацкі станок з жакардавай карэткай. Яго набыццё дае нам нямала пераваг. Па-першае, праца на гэтым станку дасць магчымасць павысіць прадукцыйнасць і палепшыць якасць тканых вырабаў. Па-другое, мы зможам пашырыць каляровую гаму. Сёння мы выкарыстоўваем тры колеры ў адным вырабе, а зможам — па восем. Па-трэцяе, магчымасці новага абсталявання дазволяць разнастаіць малюнкі і ўзоры тканага палатна. Ну, і па-чацвёртае, мы пашырым размерны шэраг. Сёння вырабляем толькі аднаспальныя тканыя вырабы — на наяўных станках не хапае шырыні. Цяпер жа зможам ткаць двухспальныя пледы і пакрывалы”. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Слуцкая фабрыка мастацкіх вырабаў "Слуцкія паясы" стварае новы ўчастак па вырабе мяккай цацкі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика