Камбайны выйшлі на рапс. 21.by

Камбайны выйшлі на рапс

20.07.2018 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_6537

Гаспадаркі раёна актыўна прыступілі да ўборкі азімага рапсу. Усяго трэба яго абмалаціць на плошчы 3.097 гектараў. Камбайны на ўборцы гэтай культуры праходзяць абкатку перад самай галоўнай хлебаробнай кампаніяй – жнівом.

Па стане на 19 ліпеня рапс у гаспадарках раёна абмалочаны на 842 гектарах – 27,2 %. Ураджайнасць культуры складае 11,9 цэнтнера з гектара. Намалочана 1.005,1 тон.

У чацвёрцы лідараў па ўраджайнасці хлебаробы “Агра-Кухцічаў” (26,6 ц/га), базы імя Катоўскага (17,2), “Райаграсэрвіса” (17) і “Вітэкса” (15).

Азімы рапс абмалочаны на больш як палове адведзеных пад культуру палетках у “Вітэксе” (61,9 %) і базе імя Катосўкага (55,9). Намалот складае тут адпаведна – 200 і 283 тон.

Актывізаваць работы па ўборцы рапсу неабходна працаўнікам “Наднёмана”, “Ліцвянаў-Агра” і “Агра-Кухцічаў”, дзе культура абмалочана менш як на 10 % плошчаў.

Вера ЛУКАШЭВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гаспадаркі раёна актыўна прыступілі да ўборкі азімага рапсу. Усяго трэба яго абмалаціць на плошчы 3.097 гектараў. Камбайны на ўборцы гэтай культуры праходзяць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика