«Хачу ў «Змену»!». 21.by

«Хачу ў «Змену»!»

24.07.2010 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Просяцца ў бацькоў школьнiкi, якiя аднойчы тут пабывалi

Дзiцячаму аздараўленчаму лагеру фабрыкi «Бабруйсктрыкатаж» ужо шэсцьдзесят гадоў, але ён i сёння малады i прыцягальны. Як расказала старшыня прафкама фабрыкi Ганна Паляк, ствараўся ён як база адпачынку работнiкаў былой Бабруйскай вобласцi. Будавалася ўсё з размахам, у адпаведнасцi з усiмi тагачаснымi патраба-ваннямi. Прайшло шэсць дзесяткаў гадоў. Але i сёння ён даволi сучасны.

I вось мы ў самiм лагеры. Мястэчка, дзе ён размешчаны, называецца Мiрадзiна. Зручныя пад’езды як па чыгунцы, так i аўтадарогай. Месца на дзiва прывабнае: у самым лясным царстве стаяць, бы ўсмiхаюцца, бярозкi, хвоi…

У лагеры нас сустракаюць драўляныя скульптуры звяроў, птушак, казачных персанажаў. А вунь iмправiзаваны калодзеж з вядром, «гусаком», перакiдны мосцiк, лодка i нават скульптура рыбака каля яе.

— Усё гэта — творчасць нашых работнiкаў, — тлумачыць начальнiк лагера Вiктар Правальскi. – I ў прыватнасцi, майго намеснiка па гаспадарчай частцы Аляксандра Казiмiровiча, адмысловага майстра. А яшчэ альтанкi, пясочнiцы… Усё зроблена з душой, каб адпачынак дзецям быў у радасць i надоўга запомнiўся.

Аглядаем жылыя карпусы. Кожны са сваiмi асаблiвасцямi. Адрамантаваны сталовая, душавыя, амбулаторыя, iнфармацыйны цэнтр, дзе можна даведацца пра работу лагера.

— Мы, калi прымалi аздараўленчы лагер, — расказвае начальнiк гарадскога аддзела адукацыi Людмiла Савоцiна, — нiводнай заўвагi не зрабiлi, настолькi па-гаспадарску ўсё зроблена. Трэба аддаць належнае кiраўнiку лагера Вiктару Правальскаму i яго каман-дзе. Грошы вельмi рацыянальна выкарысталi, уклалi туды, дзе гэта ў першую чаргу неабходна. 40 мiль-ёнаў рублёў выдзелена з бюджэту, астатнiм дапамаглi фабрыка, спонсары.

Плануецца, што за летнi сезон у лагеры адпачне да паўтысячы школьнiкаў. Прычым дзецi не толькi работнiкаў «трыкатажкi», але i гарадской школы-iнтэрната, КУП «Легпрам» i iншых. Будуць некалькi чалавек з Мiнска. Дзецi, якiя аднойчы тут пабывалi, не жадаюць ехаць у iншыя лагеры, просяцца: «Хачу ў «Змену».

Што i казаць, папулярнае месца. Тут i выхаваўчая работа на адпаведным узроўнi. Кожнаму iмкнуцца падабраць занятак па душы: хочаш маляваць – вунь спецыяльную залу дзiцячых работ адкрылi, спортам займацца – для гэтых мэт стадыён, баскетбольная, валейбольная пляцоўкi, а хочаш — удзельнiчай у мастацкай самадзейнасцi, якую арганiзуюць прафесiяналы. Ну а падтрымлiваць чысцiню ў сваiм памяшканнi, на тэрыторыi лагера – гэта закон для ўсiх!

А потым мы глядзелi канцэрт лагернай самадзейнасцi, дарэчы, у адноўленым клубе. Скажу, ён пакiнуў уражанне. «Тут умеюць, — падумалася мiжволi, — адбiраць таленты, зацiкавiць хлопчыкаў i дзяўчынак».

Увогуле, добрую, руплiвую каманду сабраў начальнiк лагера. Многiя працуюць па тры-чатыры сезоны. Галоўнае, яны разумеюць: каб дзiця лепш адпачыла, дарослым трэба працаваць не пакладаючы рук.

Пакiдалi мы лагер пад птушынае шчабятанне, дзiцячае шматгалоссе: другая змена завяршалася, распачыналася трэцяя, а за ёй чацвёртая…

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так просяцца ў бацькоў школьнiкi, якiя аднойчытут пабывалi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика