За дзень у Мінску рэгіструюць каля 5 тысяч прастудных захворванняў. 21.by

За дзень у Мінску рэгіструюць каля 5 тысяч прастудных захворванняў

13.10.2010 11:24 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлета ў Беларусі чакаецца значна больш прастудных захворванняў, чым летась. Пік прыпадзе на пачатак наступнага года, а пераважваць у грыпе будзе леташні вірус H1N1.

За тыдзень у Мінску рэгіструецца каля 24 тысяч выпадкаў. У мінулым годзе іх было каля 20 тысяч. Пра гэта Еўрарадыё распавяла загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка:

“Сёлета ўзровень захворванняў заўважна вышэй у параўнанні з мінулым годам і сярэднімі шматгадовымі дадзенымі. Таму мы і кажам, што сёлета трэба актыўна імунізавацца. Цяпер у нас штотыдзень рэгіструецца каля 23-24 тысяч выпадкаў. Узровень захворванняў за дзень складае каля 4,5-5 тысяч у працоўныя дні, у суботу-нядзелю традыцыйна звяртаюцца нашмат менш. Гэта адносна высокі ўзровень для дадзенай пары года. Звычайна у гэты час колькасць захворванняў складае каля 4 тысяч у дзень”.

Паводле словаў Алены Фісенкі, пакуль гэта класічныя вірусныя інфекцыі, ВРВІ. На грып пачнуць хварэць у лістападзе, а пік прыпадзе на студзень і люты:

“Пакуль гэта не грып, а ВРВІ, але такая актывізацыя рэспіраторных вірусаў кажа пра тое, што грып можа паводзіць сябе гэтак жа актыўна, калі распачнецца сезон захворванняў на грып, які традыцыйна пачынаецца з лістапада. Сам бум спецыялісты прагназуюць у традыцыйныя тэрміны для Беларусі - студзень-люты (пік эпідэмічнага пад’ёму захворванняў). Але не выключана, што могуць фармавацца невялікія ўсплёскі захворванняў дзесьці з лістапада”.

Алена Фісенка паведаміла, што падчас піку захворванняў летась у лістападзе на грып і ВРВІ перахварэла 170 тысяч мінчан. Тым часам ужо каля 90 тысяч жыхароў сталіцы зрабілі прышчэпкі ад грыпу.

“Агульная лічба, якая плануецца на вакцынацыю, павінна скласці каля 360-370 тысяч мінчукоў. Лічба даволі вялікая. І на сёння агулам было прышчэплена каля 90 тысяч чалавек: 60 тысяч - групы рызыкі за кошт рэспубліканскага бюджэту, і 30 тысяч - за кошт арганізацый”.

У групы рызыкі ўвайшлі мінчане, якія пакутуюць на хранічныя захворванні, ды медыкі. А сёння, 12 кастрычніка, яшчэ пачынаецца імунізацыя дзяцей.

Алена Фісенка: “На гэта былі выдзеленыя фінансавыя сродкі з гарадскога бюджэту”.

Алена Фісенка параіла слухачам Еўрарадыё рабіць прышчэпкі супраць грыпу і піць вітаміны:

“Сёння, зразумела, першая і самая актуальная рэкамендацыя - гэта вакцынацыя. Таму што прагназуецца, што будзе пераважваць у грыпе вірус H1N1, які быў летась. Усе вакцыны, што прысутнічаюць сёлета на рынку, як раз утрымліваюць у тым ліку гэты штам вірусу грыпу. То бок яны абароняць ад захворвання на грып без сумневаў. Калі з нейкіх прычынаў немагчыма зрабіць вакцынацыю, то можна ужо пачынаць курс прафілактычнай супрацьвіруснай падрыхтоўкі - нейкія імунастымулюючыя сродкі не перашкодзяць”.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За тыдзень у Мінску рэгіструецца каля 24 тысяч выпадкаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика