Рызыкуюць за метал. 21.by

Рызыкуюць за метал

10.10.2009 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Амаль што кожны дзень у Гомельскай вобласцi мiлiцыянеры затрымлiваюць грамадзян, якiя робяць спробы вывезцi вялiкiя партыi лому чорных i каляровых металаў за мяжу нашай краiны без усялякiх дакументаў. Часцей за ўсё перавозчыкаў ловяць уздоўж мяжы з Расiйскай Федэрацыяй: у Добрушскiм, Веткаўскiм, Чачэрскiм або Рагачоўскiм раёнах. Вось апошнi "ўлоў". Позна вечарам мiлiцыянеры з Чачэрска на аўтадарозе Буда-Кашалёва—Чачэрск затрымалi МАЗ, якi належыць жыхару Бранскай вобласцi i якiм кiраваў непрацуючы жыхар вёскi Свяцiлавiчы Веткаўскага раёна. У машыне перавозiлася 6,5 тоны лому чорнага металу без дакументаў. На свiтанку ў выселенай вёсцы Ачаса-Рудня Добрушскага раёна затрыманы КАМАЗ, у якiм непрацуючы мазыранiн спрабаваў вывезцi 16 тон лому. Напярэдаднi ноччу каля вёскi Перарост таго ж раёна супрацоўнiкi ўзвода па ахове тэрыторый радыеактыўнага забруджвання мясцовага РАУС затрымалi ЗІЛ, у якiм непрацуючы жыхар вёскi Рогi Гомельскага раёна перавозiў 8 тон лому чорнага металу. У Чачэрскiм раёне ранiцай затрымана аўтамашына "IФА-в50", у якой жыхар Рагачова, зразумела, без дакументаў, перавозiў каля 15 тон лому. 30 тон было ў грузавым аўтамабiлi "МАН 26unl" з прычэпам, якi належыць жыхару Навазыбкава Бранскай вобласцi. Перавозчыкам каштоўнага грузу быў гамяльчанiн: машыну затрымалi каля прапускнога пункта Селiшча перад самай мяжой. Вiдаць, ёсць сэнс рызыкаваць.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

Рарытэтная стрэльба з Малькавiчаў

У Ганцавiчах праводзiўся месячнiк па добраахвотнай здачы зброi. Каб акцыя была больш эфектыўнай, былi надрукаваны нумары тэлефонаў, па якiх можна было паведамiць iнфармацыю.

Патэлефанаваў невядомы "добразычлiвец" i сказаў, што ў Малькавiчах у яго суседа ёсць незарэгiстраваная паляўнiчая стрэльба. Аператыўная група выехала на месца. Стрэльба канфiскаваная, а на гаспадара складзены пратакол. Мiлiцыянераў стрэльба здзiвiла: яна амерыканскай вытворчасцi 1901 года выпуску.

Сымон Свiстуновiч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль што кожны дзень у Гомельскай вобласцi мiлiцыянеры затрымлiваюць грамадзян, якiя робяць спробы вывезцi вялiкiя партыi лому чорных i каляровых металаў за мяжу нашай краiны без усялякiх дакументаў. Часцей за ўсё перавозчыкаў ловяць уздоўж мяжы з Расiйскай Федэрацыяй: у Добрушскiм, Веткаўскiм, Чачэрскiм або Рагачоўскiм раёнах.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика