Камандзір палка ППСМ незаконна налічваў прэміі, але не краў. 21.by

Камандзір палка ППСМ незаконна налічваў прэміі, але не краў

19.01.2010 11:22 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гомельскі абласны суд 15 студзеня адмяніў прыгавор суда Савецкага раёна ў дачыненні да былых камандзіра і яго намесніка палка ППСМ УУС Гомельскага аблвыканкама. Аблсуд накіраваў справу на новы разгляд.

Як паведаміў БелаПАН старшы памочнік пракурора Савецкага раёна Гомеля Яўген Дзядкоўскі, пракуратура палічыла прыгавор мяккім у частцы апраўдання міліцыянераў, абвінавачаных у крадзяжах, і ўнесла касацыйны пратэст. Таксама пракуратура была не згодная з апраўдаўчым прыгаворам аднаму з абвінавачваных. Разгледзеўшы касацыйны пратэст, аблсуд адмяніў прыгавор.

14 верасня суд Савецкага раёна прыгаварыў былых камандзіра палка патрульна-паставой службы міліцыі УУС Гомельскага аблвыканкама і яго намесніка да пазбаўлення волі на тры гады з адтэрміноўкай выканання прыгавору на два гады.

Крымінальная справа ў дачыненні да міліцыянераў была распачата ў студзені 2009 года. Яны падазраваліся ў тым, што з 2004 года па 2008-ы незаконна налічвалі, а затым забіралі ў сваіх падначаленых прэміі. Размова ішла аб 16 млн. рублёў. Восенню 2008 года ва ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС звярнуўся адзін з супрацоўнікаў ППСМ, які паведаміў пра незаконныя дзеянні камандзіра. Праверка пацвердзіла інфармацыю. У канцы 2008 года камандзір палка быў звольнены з органаў унутраных спраў.

У дачыненні да камандзіра і яго намесніка былі распачатыя справы па ч. 3 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) і па ч. 2 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненыя з карыслівай іншай асабістай зацікаўленасці). На следстве і ў працэсе суда камандзір і яго намеснік сцвярджалі, што прэміі ішлі на патрэбы палка ППСМ. Паводле неафіцыйных звестак, грошы ішлі на куплю шклопакетаў, кандыцыянераў, жалюзі, падарункаў дзецям супрацоўнікаў палка на Новы год, арганізацыю «салодкіх сталоў» і банкетаў.

Суд прыйшоў да высновы, што кіраўнікі палка вінаватыя ў незаконным налічэнні прэміі (г.зн. перавысілі ўладу), але не вінаватыя ў крадзяжах (г.зн. у тым, што гэтыя грошы былі прысвоеныя). Такім чынам, былыя міліцыянеры былі прызнаныя вінаватымі па ч. 2 арт. 426 і апраўданыя па ч. 3 арт. 210.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гомельскі абласны суд 15 студзеня адмяніў прыгавор суда Савецкага раёна ў дачыненні да былых камандзіра і яго намесніка палка ППСМ УУС Гомельскага аблвыканкама.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика