Інкасатар выручку не аддаў. 21.by

Інкасатар выручку не аддаў

10.03.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Полацкiм раёне, у гарадскiм пасёлку Ветрына, 8 сакавiка злодзей спрабаваў адабраць iнкасатарскую сумку ў iнкасатара. Той прымянiў зброю i затрымаў злачынцу: дзейнiчаў вельмi прафесiйна.

Як паведамiлi "Звяздзе" ў Галоўным упраўленнi Нацыянальнага банка па Вiцебскай вобласцi, напад на iнкасатара-зборшчыка адбыўся тады, калi ён працаваў на маршруце, выходзiў з грашыма з крамы. У сумцы iнкасатара было каля 6,6 мiльёна рублёў. Затрыманы iм зламыснiк знаходзiцца пад аховай на лячэннi ў бальнiцы: пры затрыманнi ён быў паранены ў нагу.

Iнкасатара, якi затрымаў злачынцу, плануецца ўзнагародзiць за актыўную дапамогу мiлiцыi ў рамках акцыi "Грамадзянская мужнасць", што праводзiцца УУС Вiцебскага аблвыканкама.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Полацкiм раёне, у гарадскiм пасёлку Ветрына, 8 сакавiка злодзей спрабаваў адабраць iнкасатарскую сумку ў iнкасатара. Той прымянiў зброю i затрымаў злачынцу: дзейнiчаў вельмi прафесiйна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика