Дызпаліва краў... вартаўнік. 21.by

Дызпаліва краў... вартаўнік

24.03.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У пачатку сакавіка са складскога памяшкання ў вёсцы Пескі Шчучынскага раёна была ўкрадзена вялікая колькасць дызельнага паліва. Пад падазрэнне трапіў 20-гадовы вартаўнік гэтага сельгаскааператыва, які дзяжурыў у тую ноч. Дарэчы, на працы ў гаспадарцы ён адбываў пакаранне за крадзеж.

Паводле інфармацыі начальніка аддзела крымінальнага вышуку Шчучынскага РАУС маёра міліцыі Андрэя Якусіка, усё пачалося з крадзяжу дваццаці літраў саляркі, якімі малады чалавек заправіў аўтамабіль свайго знаёмага. І, як кажуць, пайшло-паехала, узамен на грошы і розныя паслугі. Уначы вартаўнік сам узламаў дзверы ў складское памяшканне і з дапамогай помпы стаў адпампоўваць дызпаліва ў тару саўдзельніка злачынства.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Знікла 160 кіло касметыкі

З прыпаркаванай машыны нехта ўмудрыўся выкрасці 49 скрынь тушы для веек

Замежнае прадпрыемства, якое займаецца продажам касметыкі, атрымала чарговую партыю тавару: апошні быў загружаны ў машыну, якую пакінулі на час на вуліцы Бабушкіна ля дома 39 у Мінску.

Як распавёў карэспандэнту "Звязды" прэс-афіцэр Кастрычніцкага РУУС Сяргей Чабатароў, работнікі прадпрыемства прыйшлі за касметыкай праз суткі, аднак былі непрыемна ўражаныя, бо ўвесь груз знік. Камусьці ўдалося, не выклікаючы падазрэння, украсці тавару на агульную суму больш за 81 мільён рублёў. Праваахоўнікі цяпер займаюцца пошукам аматара прыгажосці.

Ігар ГРЫШЫН.

Пажар у кавярні

У брэсцкай кавярні "Усход" раптам паваліў дым з харчовага блока. Па выкліку на пажар прыехала шэсць адзінак тэхнікі. Выратавальнікі хутка эвакуявалі наведвальнікаў — 50 чалавек. Агонь патушылі за хвіліны, ліквідавалі задымленне. Як паведамілі ў прэс-службе Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, узгаранне пачалося ад пакінутай без увагі фрыцюрніцы. Ніхто з персаналу, а таксама з гасцей не пацярпеў.

Яна СВЕТАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пачатку сакавіка са складскога памяшкання ў вёсцы Пескі Шчучынскага раёна была ўкрадзена вялікая колькасць дызельнага паліва. Пад падазрэнне трапіў 20-гадовы вартаўнік гэтага сельгаскааператыва, які дзяжурыў у тую ноч. Дарэчы, на працы ў гаспадарцы ён адбываў пакаранне за крадзеж
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика