"Добразычліўца" шукаюць
15.03.2012
—
ЧП
|
На паркоўцы Мазырскага ўніверсітэта імя Шамякіна каля аднаго з аўтамабіляў нечакана была знойдзена ртуць, разлітая на плошчы каля 2 кв.м. Як паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, пасля прыбыцця да месца выкліку выратавальнікаў стала зразумела, што аўтамабіль Mеrsеdеs-Bеnz, які належыць загадчыцы кафедры ўстановы адукацыі, наўмысна абліты ртуццю. Ртуць трапіла ў маторны адсек і на парог машыны. Пацярпелых няма. Выратавальнікі сабралі 25 грамаў небяспечнага вадкага металу. Пра інцыдэнт паведамілі ў Мазырскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама ў міліцыю і КДБ. Праваахоўнікі займаюцца пошукам "аўтара" такога спосабу магчымай помсты. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Разрэзала цягніком папаламУдзень на прыпыначным пункце "Курасоўшчына" ў сталіцы на чыгуначных пуцях быў знойдзены труп мужчыны. Загінулага разрэзала коламі папалам... Мужчына стаяў на платформе занадта блізка ад пуцей. На папераджальныя сігналы падчас набліжэння грузавога цягніка Орша — Мінск ён чамусьці не адрэагаваў. І мужчыну патокам паветра зацягнула прама на рэйкі... — Устаноўлена, што загінулы — мінчанін 1964 года нараджэння. Род яго заняткаў зараз высвятляецца, — распавёў "Звяздзе" падрабязнасці жудаснага здарэння прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Аляксандр Марчанка. Першапачаткова прагучала інфармацыя, што загінулы быццам бы распіваў алкаголь. Ці так гэта, таксама зараз высвятляецца. Сяргей РАСОЛЬКА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На паркоўцы Мазырскага ўніверсітэта імя Шамякіна каля аднаго з аўтамабіляў нечакана была знойдзена ртуць, разлітая на плошчы каля 2 кв.м.
|
|