Пажар можна папярэдзіць. 21.by

Пажар можна папярэдзіць

06.12.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Папярэджанні гібелі людзей на пажарах – адзін з прыярытэтных накірункаў работы пракуратуры.

Асноўнымі фактарамі узнікнення пажараў, у тым ліку з гібеллю людзей, як паказаў аналіз, у Вілейскім раёне з’яўляюцца курэнне ў стане алкагольнага ап’янення, позняе выяўленне агню, адсутнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, пакіданне электрапрыбораў без нагляду і парушэнне правілаў мантажу ацяпляльнага абсталявання і катлоў.

Блізкая карціна і ў Маладзечанскім раёне, дзе ў мінулым і цяперашнім ацяпляльным сезоне асноўнымі прычынамі пажараў былі: неасцярожнае абыходжанне з агнём – 17 (цяпер – 2) выпадкаў, парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў – 8, парушэнне правілаў устройства і мантажу печаў – 5 (3). Асноўная прычына, якая садзейнічае гібелі людзей – злоўжыванне спіртным. На Маладзечаншчыне  за 2010 – 2012 гады больш за 59 працэнтаў загінулых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення (26 ахвяр з 44).

Пракуратура звяртае ўвагу на тое, што ў асенне-зімовы перыяд павінны прымацца меры прафілактыкі пажараў і гібелі на іх людзей. Напярэдадні і ў час ацяпляльнага сезона неабходна асаблівую ўвагу надаць стану печаў і электраправодкі, выкананню правілаў бяспекі пры паленні печаў. У кожным другім доме фіксуюцца тыя самыя парушэнні: коміны не пабеленыя, перад топкай на падлозе няма металічнага ліста, на печцы сушыцца бялізна, паблізу складзеныя дровы, ёсць трэшчыны ў печках і комінах, электраправодка абклееная шпалерамі, выкарыстоўваюцца самаробныя электрычныя засцерагальнікі, эксплуатуюцца самаробныя электраабагравальнікі.

Па кожным факце пажараў з гібеллю людзей следчымі адпаведных раённых аддзелаў Следчага камітэта Беларусі праводзяцца праверкі. У ходзе праверак асаблівая ўвага надаецца выяўленню прычын і ўмоў, якія садзейнічалі пажару і гібелі людзей у агні.
Пракуратура прынцыпова ацэньвае аб’ём зробленай усімі суб’ектамі гаспадарання прафілактычнай работы, ініцыююцца дадатковыя праверкі па факце гібелі грамадзян пры пажарах.

Так, 4 красавіка 2012 года каля 17.00 у Вілейскі РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Крывое Сяло. На пажары загінула пенсіянерка Ж, 1936 года нараджэння, якая, як пазней устанавілі, не зачыняла дзверцы печкі.
Пракуратура, прааналізаваўшы матэрыялы праверкі Следчым камітэтам, прыйшла да высновы, што пажар можна было прадухіліць, каб у грамадзянкі Ж. быў устаноўлены пажарны апавяшчальнік.

Ж. жыла адна, знаходзілася на псіхіятрычным уліку. Раней устаноўлены апавяшчальнік яна выкінула, вяла замкнёны лад жыцця, дадому нікога не пускала.

Між тым у чэрвені 2011 года яе абследавалі дактары, наведаўшы яе па месцы жыхарства. Гэта сведчыць пра тое, што супрацоўнікі РАНС усё ж маглі правесці і прафілактычную гутарку з Ж., і ўстанавіць паўторна пажарны апавяшчальнік. Але такога не адбылося.
Па такіх і іншых парушэннях пракуратурамі прымаюцца меры пракурорскага рэагавання.
Роберт ЗУБАІРАЎ, пракурор Маладзечанскага раёна,
Вадзім ШУКРЫНАЎ, намеснік пракурора Вілейскага раёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Папярэджанні гібелі людзей на пажарах – адзін з прыярытэтных накірункаў работы пракуратуры.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика