Севярынец: Мытны саюз — найвялікшы геапалітычны правал апошніх гадоў. 21.by

Севярынец: Мытны саюз — найвялікшы геапалітычны правал апошніх гадоў

05.07.2010 16:01 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лідэр Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец выступіў з заявай адносна падпісання Беларуссю Мытнага саюза з Расеяй і Казахстанам.

«Мы расцэньваем падпісанне Мытнага саюза з Расеяй і Казахстанам як найвялікшы геапалітычны правал апошніх гадоў».

Эканамічная выгада ад такой «інтэграцыі», ды яшчэ і ўнутрана супярэчлівай, на фоне пастаянных «гандлёвых войнаў», можа стаць для Беларусі катастрафічнай. Саюз з адсталымі ў эканамічным сэнсе і недэмакратычнымі рэжымамі — загадзя пройгрышны. Уступленне ў Сусветную гандлёвую арганізацыю «ўтрох» — бязглудзіца. Савецкая настальгія і жаданне застацца пры ўладзе любым коштам не могуць зрабіць з Лукашэнкі абаронцу нацыянальных інтарэсаў.

Часовыя выгады ад расейскага рынку збыту, адкуль нас пастаянна выціскаюць, несувымерныя са стратамі ад энергетычнай залежнасці і палітычнага расейскага дыктату.

Беларускім нацыянальным інтарэсам адпавядае найперш еўрапейская эканамічная інтэграцыя. Нам патрэбныя новыя тэхналогіі і заходнія інвестыцыі.

Нам трэба пераарыентавацца з энерга‑ і матэрыялаёмістай вытворчасці да праца‑ і навуковаёмістай, а нас зноў «кормяць» пратухлымі савецкімі катлетамі напалам з мухамі», — сказаў Севярынец.


Прэсавая служба Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідэр Беларускай хрысціянскай дэмакратыі выступіў з заявай адносна падпісання Мытнага саюза.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика