БДУ сустракае сяброў. 21.by

БДУ сустракае сяброў

11.11.2011 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Белдзяржуніверсітэт штогод становіцца родным домам для шматлікіх студэнтаўЮбілей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта злучыў у адзінае братэрства былых выпускнікоў і сённяшніх студэнтаў, сабраў рэктараў вядучых навучальных устаноў свету і ўвогуле шматлікіх замежных гасцей
Вядомы матэматык Эберхард Гірліх, прафесар Магдэбургскага ўніверсітэта, у 70-х вучыўся ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тры гады жыў у студэнцкім інтэрнаце, абараніў дысертацыю і вярнуўся ў Германію. Аднак з БДУ не згубіў сувязь, сёння ён партнёр магдэбургска-мінскага праекта, па якім студэнты з Беларусі штогод едуць вучыцца ў Германію, а адтуль — да нас. “Навучэнцы атрымліваюць сумесныя беларуска-нямецкія дыпломы, — гаварыў на сустрэчы выпускнікоў Эберхард Гірліх. — А матэматыка для многіх — агульная мова, таму добра разумеем адзін аднаго”.
Сумесных праектаў у БДУ шмат. Бліскучым вынікам працы з Даляньскім політэхнічным універсітэтам, што ў Кітаі, стала адкрыццё ў Мінску Інстытута Канфуцыя. А колькі створана цэнтраў па вывучэнні замежных моў! Увогуле найбольш паспяхова развіваюцца сувязі з навучальнымі ўстановамі Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі… Сёння шмат у БДУ іншаземных студэнтаў — больш за дзве тысячы з 53 краін.
За 90 год Беларускі дзяржуніверсітэт стаў і буйным навуковым цэнтрам краіны. Тут збіраўся працаваць сам Эйнштэйн, аднак яго планам не суджана было збыцца.
Пачынаўся ж універсітэт з трох факультэтаў, сёння іх — дваццаць. А яшчэ — інстытуты, ліцэй, каледж, мноства навуковых лабараторый. Дарэчы, да 1969 года БДУ заставаўся адзінай універсітэцкай установай у краіне. Менавіта ад яго потым адгалінаваліся іншыя — Педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка і Медыцынскі. І нават былая вуліца Магазінная стала называцца Універсітэцкай. На ёй цяпер месціцца гістарычны факультэт, а ў 20-х там былі канцылярыя, бібліятэка, а таксама пакоі першага рэктара БДУ Уладзіміра Пічэты, які, кажуць, і жыў там. Дарэчы, імя гэтага знакамітага гісторыка-славіста, як і заснавальніка беларускай школы оптыкі і лазернай фізікі Антона Сеўчанкі, былі сёлета ўвекавечаны. У іх гонар у Мінску адкрылі мемарыяльныя дошкі.
Трэба заўважыць, што і сёння Беларускі дзяржуніверсітэт дынамічна развіваецца — у ім вучыцца больш за дваццаць пяць тысяч студэнтаў, працуе шмат таленавітых выкладчыкаў і вучоных. Нядаўна, па версіі брытанскага агенцтва QS, універсітэт трапіў у топ-700 лепшых навучальных устаноў свету. БДУ таксама ў дзясятцы лепшых у СНД, як, між іншым, і ва Усходняй Еўропе. А цяперашні рэктар, доктар тэхнічных навук, лаўрэат Дзяржпрэміі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Абламейка нядаўна ўвайшоў у склад Еўрапейскай акадэміі.

Карына Аляксандрава

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юбілей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта злучыў у адзінае братэрства былых выпускнікоў і сённяшніх студэнтаў, сабраў рэктараў вядучых навучальных устаноў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика