Прапаў без вестак
14.07.2012
—
Разное
|
Колькі часу мінула, а родныя шукаюць любую вестачку пра салдат мінулай вайны Таццяна Сычова з Магілёва піша: “Дапамажыце, калі ласка, даведацца пра ваенны лёс майго бацькі, Ермалая Васільевіча Ступакова. Перад вайной ён быў прызваны Чавускім ваенкаматам на ваенную перападрыхтоўку. Дадому пасля яе не вярнуўся, бо пачалася вайна. Родныя атрымалі паведамленне, што ў верасні 1944 года бацька прапаў без вестак. Наша маці ўсё жыццё чакала яго, але дарэмна. Мы дагэтуль не ведаем, што здарылася з нашым бацькам, а ведаць хочам, і як мага больш”, — паведамляе Таццяна Ермалаеўна. “Падкажыце, калі ласка, дзе пахаваны мой бацька, Іван Пятровіч Грэкаў, — звяртаецца Раіса Чыжова з Гомеля. — Вельмі хачу знайсці яго магілу, паехаць туды, пакласці кветкі”, — піша аўтар ліста. Зараз з’явілася шмат магчымасцей адкрываць новыя, раней невядомыя старонкі нашай гісторыі — з развіццём архіўнай, камп’ютарнай справы весці пошук стала лягчэй. Спадзяёмся і на падказку, дапамогу радыёслухачоў і нашых чытачоў, якія штосьці ведаюць пра тыя падзеі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькі часу мінула, а родныя шукаюць любую вестачку пра салдат мінулай вайны
|
|