Так крыўдна быць кінутай. 21.by

Так крыўдна быць кінутай

11.08.2012 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што прымушае дарослых людзей шукаць бацькоў, якія выракліся іх у самым пачатку жыцця?

Толькі той, хто мае каменнае сэрца, можа спакойна ўспрыняць наступную гісторыю. Нармальным людзям усё, што адбылося з гэтай жанчынай, падасца дзікім, неверагодным, бо так проста не павінна быць. Еўдакія Касцюковіч (у дзявоцтве Кошчыц) усё жыццё лічыла сябе кінутай. Дружная сям’я, цёплы ўтульны дом, шчаслівае дзяцінства, якое пахне цукровай ватай і дамашнімі піражкамі, — усяго гэтага яна была пазбаўлена. Яна не ведае, што такое быць любімай дачкой, якой ласкавай бывае рука маці, нават не ведае, хто яе бацька. Справа ў тым, што Еўдакія яго ніколі не бачыла, толькі на фотаздымку. Адзінае, што ёй вядома — гэта імя: Канстанцін Уладзіміравіч Шароў.

Будучыя бацькі Еўдакіі пазнаёміліся ў Рэспубліцы Комі, куды прыехалі на лесанарыхтоўкі з розных куткоў Савецкага Саюза. Было гэта ў 1953 годзе. Маці родам з вёскі Міхайлоўшчына Ашмянскага раёна, бацька — з Маскоўскай вобласці. Маладыя людзі захапіліся адно адным, але вялікім каханнем іх адносіны было цяжка назваць. Проста пасля працоўнага дня ўсе вечары яны былі разам. Нядзіўна, што праз нейкі час Яўгенія Кошчыц зацяжарыла, а ў хуткім часе сабрала рэчы і паехала на радзіму. Невядома, ці расказала яна каханаму пра сваё цікавае становішча.

“Думаю, мой бацька ведаў пра тое, што на свет павінна была з’явіцца я, — кажа мінчанка. — Проста па маладосці быў не гатовы ўзяць такую адказнасць на сябе”.

Нарадзілася Еўдакія ў Беларусі, у вёсцы Міхайлоўшчына. Прозвішча дачцэ маці дала сваё, але ў пасведчанні аб нараджэнні ў графе “бацька” быў запісаны Канстанцін Уладзіміравіч Шароў. Тут жа была паметка — незаконнанароджаная, якая, як кляймо, доўгія гады напамінала Еўдакіі, што яна не такая, як усе, нібыта прадстаўнік ніжэйшай касты.

У родным доме дзяўчынка пражыла мала. Гора-маці таксама не вельмі ўзрадавалася з’яўленню дзіцяці. Жанчына не ведала, што з ім рабіць, як мяняць пялюшкі, чым карміць і ў што апранаць. Яна прападала ў пошуках свайго суджанага, часта прыводзіла выпадковых кавалераў дадому. А ў гэты час маленькая Дуня плакала ад голаду, холаду і недахопу бацькоўскай увагі. Потым яе забралі з сям’і.

“Я з жахам успамінаю той час — што жыццё з маці, што дзіцячы дом, — распавядае Еўдакія Канстанцінаўна. — Па-сапраўднаму пачала жыць толькі тады, калі стала самастойна зарабляць на хлеб і выйшла замуж”.

У той час, калі Дуня знаходзілася ў дзіцячым доме, легкадумная маці часам прыходзіла да яе. Пра Шарова гаварыла, паказвала нейкія яго пісьмы. Але дачка слухала ўсе гэтыя гісторыі няўважліва, таму што яны былі ёй нецікавыя.

“Усё жыццё лічыла сябе кінутай, прыніжанай і зняважанай, таму пра бацьку нічога не хацела ведаць, — працягвае свой аповед Еўдакія Канстанцінаўна. — Думала, што калі я нікому непатрэбная, навошта мне ўзгадванні пра тых, хто не хацеў ведаць пра мяне. Але зараз хачу знайсці свайго бацьку. Хачу сустрэцца, пагаварыць з ім, расказаць пра сябе, нешта даведацца пра яго. У душы цепліцца надзея, што, можа, ён на самай справе не ведае пра маё існаванне”.

Даведацца больш пра бацьку ў маці немагчыма, бо тая памерла некалькі гадоў таму. Можа, і бацькі няма ў жывых, таму што ён з Яўгеніяй Якаўлеўнай быў аднаго ўзросту, а гэта ўжо за 80 гадоў. Але ж дзесьці жывуць яго родныя, якія не павінны адцурацца новага прадстаўніка іх роду.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што прымушае дарослых людзей шукаць бацькоў, якія выракліся іх у самым пачатку жыцця?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика