У Баранавічах двухгадовая дзяўчынка выпала з акна трэцяга паверха. 21.by

У Баранавічах двухгадовая дзяўчынка выпала з акна трэцяга паверха

05.05.2016 13:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У Баранавічах двухгадовая дзяўчынка выпала з акна трэцяга паверха. Яна атрымала цяжкія траўмы. Як інфармуе Intex-press.by, дзяўчынка разам з 12-гадовым братам вярнулася з прагулкі ды папрасіла ўключыць ёй мультфільмы. Маці сказала, каб яна ішла ў пакой, дзе знаходзіўся камп'ютар. Пры гэтым яна забылася, што адкрывала вокны для праветрывання і забылася іх зачыніць. Дзяўчынка адразу ж пайшла да акна, а брат не паспеў яе спыніць.

Інна Семянюк, начальнік Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта, у каментары Intex-press.by адзначыла, што ў дзяўчынкі некалькі цяжкіх траўмаў, у тым ліку і закрытая чэрапна-мазгавая. Па факце падзення дзіцяці праводзіцца праверка. Вядома, што ў сям'і выхоўваецца чацвёра дзяцей.

Днямі падобнае здарэнне з двухгадовай дзяўчынкай адбылося ў Мінску. Яна выпала з акна сёмага паверха. З рэанімацыі яе ўжо перавялі ў рэанімацыйную нейрахірургію.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Баранавічах двухгадовая дзяўчынка выпала з акна трэцяга паверха. Яна атрымала цяжкія траўмы. Як інфармуе Intex-press.by, дзяўчынка разам з 12-гадовым братам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика