У Рагачоўскім раёне цэлая сям’я толькі выпадкова ўратавалася ад пажару (фота). 21.by

У Рагачоўскім раёне цэлая сям’я толькі выпадкова ўратавалася ад пажару (фота)

26.06.2016 11:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

У Рагачоўскім раёне цэлая сям’я вяскоўцаў толькі выпадкова не пацярпела на пажары, які здарыўся ў іх доме. Інфармацыя пра ўзгаранне жылога дома ў вёсцы Востраў паступіла ў МНС 25 чэрвеня ў 4.19. Выратавальнікі прыбылі на месца праз 10 хвілінаў — на той момант гарэў дах дома і хлеў.

Агонь спаліў хлеў памерамі 6х20 метраў, 40 метраў даху і столевага перакрыцця драўлянага дома. У доме таксама пашкоджаныя сцены і рэчы.

Ніхто з людзей пры гэтым не пацярпеў. Гаспадар дома, механізатар сельскагаспадарчага прадпрыемства “Чырвоная Армія” 1979 года нараджэння толькі па шчаслівай выпадковасці своечасова прачнуўся і змог вывесці з ахопленага агнём дома жонку і дваіх дзяцей.

Прычыны пажару высвятляюцца, перадае прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС У Рагачоўскім раёне цэлая сям’я вяскоўцаў толькі выпадкова не пацярпела на пажары, які здарыўся ў іх доме. Інфармацыя пра ўзгаранне жылога дома ў вёсцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика