У Карэліцкім раёне мужчына страляў па больш маладым саперніку ў каханні. 21.by

У Карэліцкім раёне мужчына страляў па больш маладым саперніку ў каханні

13.07.2016 12:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Жыхар вёскі Малая Мядзвядка Карэліцкага раёна хацеў застрэліць саперніка ў каханні. 51-гадовы мужчына быў абураны тым, што яго жонка сышла да маладзейшага, 30-гадовага. Гэта і стала падставай для сцэны рэўнасці.

Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, раніцай 12 ліпеня раўнівец выпіў для смеласці спіртнога і каля 11-й гадзіны прыехаў на ферму, дзе працуе новы сябар яго жонкі. Там ён знайшоў саперніка і стрэліў у яго з ружжа. Малады чалавек не пацярпеў, але на шум прыбегла яго маці, жанчына 1967 года нараджэння і атрымала кулю ў жывот. Яе шпіталізавалі з раненнем.

На “стралка” завялі крымінальную справу паводле арт.14 (замах на забойства) і арт. 139 КК (забойства).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар вёскі Малая Мядзвядка Карэліцкага раёна хацеў застрэліць саперніка ў каханні. 51-гадовы мужчына быў абураны тым, што яго жонка сышла да маладзейшага,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика