П'яная гродзенка везла ў аўто двухгадовае дзіця. 21.by

П'яная гродзенка везла ў аўто двухгадовае дзіця

12.12.2016 12:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: grodnonews.by

Нецвярозая кіроўца, якая везла ў аўто двухгадовае дзіця, трапілася інспектарам ДАІ ў Гродне. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

На вуліцы Агінскага даішнікі спынілі аўтамабіль, якім кіравала жанчына, не была прышпіленая рамянём бяспекі. У аўтамабілі знаходзілася яе двухгадовае дзіця. Парушальніцы прапанавалі аплаціць штраф. Аднак пры гэтым інспектар звярнуў увагу на стан жанчыны: яна выглядала нецвярозай. Праверка пацвердзіла падазрэнні міліцыянта: утрыманне алкаголю перавышала дапушчальную мяжу больш чым удвая.

Жанчына распавяла, што ўвечары выпіла літр піва, а зранку — яшчэ 250 грамаў. Потым яна ўзяла дзіця і паехала рабіць пакупкі. Нядаўна гродзенка атрымала ключы ад новай кватэры і хацела купіць кухню для яе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: grodnonews.by Нецвярозая кіроўца, якая везла ў аўто двухгадовае дзіця, трапілася інспектарам ДАІ ў Гродне. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика