Раён пяціпавярховак на вуліцы Смаленскай у Віцебску. Ілюстрацыя: "Яндэкс.Карты"
У Віцебску пенсіянерка загінула, выпаўшы з акна на трэцім паверсе пяціпавярховага дома. Здарэнне адбылося раніцай 26 ліпеня на вачах мінакоў.
Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта высвятляе абставіны здарэння, піша БЕЛТА. Трагедыя адбылася на вуліцы Смаленскай, загінулай жанчыне было 85 гадоў. Ад атрыманых траўмаў пенсіянерка памерла на месцы.
Следчыя правялі агляд месца здарэння, прызначылі судова-медыцынскую экспертызу. Вядзецца апытанне відавочцаў.